Грамадства

Віталь Сіліцкі: Беларусь прыйдзе да дэмакратыі ўласным шляхам

Удачы і памылкі апазыцыі падчас выбарчай кампаніі. Пэрспэктывы незалежнага грамадзтва пасьля выбараў. Аналізуе палітоляг Віталь Сіліцкі.

Удачы і памылкі апазыцыі падчас выбарчай кампаніі. Пэрспэктывы незалежнага грамадзтва пасьля выбараў. Аналізуе палітоляг Віталь Сіліцкі.

“Наша Ніва”: Якія асноўныя ўрокі мы выносім з гэтай кампаніі?

Віталь Сіліцкі: Па-першае, аб’ектыўна ёсьць пэўны дэфіцыт чаканьня пераменаў у грамадзтве. Улады ж дзейнічаюць несымэтрычна сёньняшнім настроям людзей — уся гэтая гістэрыя, нагнятаньне страху і засільле ідэалёгіі не апраўданыя, на першы погляд, у дачыненьні да стану грамадзтва. Але гэта вельмі прыдатная для ўладаў тактыка, бо такія дзеяньні ў пэрыяд пэўнага зацішша, калі грамадзтва канчаткова не “прачнулася”, даюць магчымасьць зусім панізіць гэтае самае чаканьне пераменаў.

Па-другое, тое, што насуперак усім перашкодам супраціў, хай сабе і невялікі, існуе, сьведчыць, што праца з грамадзтвам ня вычарпаная і мае пэрспэктывы, нягледзячы на жорсткасьць умоваў.

Па-трэцяе, па ўсім відно, што Беларусь прыйдзе да дэмакратыі уласным, не ўкраінскім і не грузінскім, шляхам.

“НН”: Ці можна сказаць, што цяпер ужо канчаткова ясна — зьмена ўлады ў Беларусі электаральным шляхам не магчымая?

ВС: Адназначна.

“НН”: У сваім артыкуле ў “ARCHE” Вы назвалі гэтую кампанію “заручэньнем гаранта канстытуцыі ўсенароднай падтрымкай”, а ня выбарамі. Ці можна сьцьвярджаць, што апазыцыя сарвала пляны ўладаў? Ці ўлады пабурылі пляны апазыцыі?

ВС: Апазыцыя пакуль не пераканала грамадзтва, нават настроеную станоўча да пераменаў яго частку, што Лукашэнка ня здольны выйграць выбары ў любы спосаб, што з дапамогай фальсыфікацыяў, што ў чэснай і адкрытай барацьбе. І гэта ёсьць адной зь яе галоўных праблемаў, бо гэта б’е па даверы да апазыцыі з боку яе прыхільнікаў.

Галоўнай жа перамогай апазыцыі ў гэтай кампаніі лічу разбурэньне міту пра безальтэрнатыўнасьць дзеючага прэзыдэнта.

“НН”: Якія пэрспэктывы ў аб’яднанай апазыцыі ў выпадку магчымай паразы на выбарах і на вуліцы? Якімі будуць у такім выпадку першыя крокі рэжыму?

ВС: Варта чакаць у такім разе, што апазыцыйны рух скоціцца да дысыдэнцкіх суполак. Трэба прыслухоўвацца да таго, што часам кажа сам Лукашэнка. Ён неаднакроць абяцаў, што такой апазыцыі, як зараз, пасьля выбараў ня будзе. Хоць пры гэтым ён заўважаў, што “яны самі перасварацца”, варта чакаць, што апазыцыі ў гэтым дапамогуць. Паказальным ёсьць знакавы зварот да досьведу Францыі: яшчэ перад рэфэрэндумам 1996 г. Лукашэнка ўзгадваў 7-гадовы тэрмін прэзыдэнцтва ў Францыі. На апошнім форуме ён казаў пра тое, што некаторыя заходнія краіны, ня гледзячы на іх дэмакратызм, не адмаўляюць ужыць у выпадку чаго надзвычайшчыну, намякаючы, відавочна, на нядаўныя францускія падзеі. Адсюль варта чакаць усяго. Нават у дачыненьні да саюзьнікаў. Вельмі хутка можа разгарэцца чарговы нафтагазавы канфлікт з Расеяй з выкарыстаньнем незалежніцкай рыторыкі.

“НН”: Ці заўважылі Вы нейкія зьмены ў рэакцыях міжнароднай супольнасьці ў параўнаньні з 2001 годам?

ВС: Бязьдзеяньне міжнароднай супольнасьці за апошнія 5 год ніколькі не памянялася, усё тыя ж дэкляратыўныя завярэньні ў падтрымцы незалежнага беларускага грамадзтва ды заклікі да рэжыму вярнуцца на шлях дэмакратыі. А простыя эўрапейцы, як і эўрапейскія няўрадавыя арганізацыі, падтрымлівалі нас заўсёды, і ня толькі перад выбарамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Усе навіны →
Усе навіны

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю2

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал найбольшага партала Літвы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць