Усяго патроху1515

На «Дажынках» у Маладзечне кралі мільярдамі

Камітэт дзяржкантролю апублікаваў вынікі маштабнай праверкі.

На падрыхтоўку і правядзенне фестывалю «Дажынкі-2011» у Маладзечне было выдаткавана 822,8 мільярда рублёў. За апошнія пяць гадоў гэта адно з самых дарагіх святаў ураджаю. Як выявіла праверка КДК, з гэтай сумы 7,6 мільярда было выкарыстана неэфектыўна, а асваенне яшчэ 6,6 мільярдаў прызналі незаконным або нямэтавым.

Па выніках праверкі да адказнасці прыцягнулі 131 службовую асобу. Былі распачатыя дзве крымінальныя справы за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Гэтыя лічбы сталі вядомыя на калегіі КДК Мінскай вобласці.

Што яшчэ выявіла праверка? Дзяржкантроль так і не адшукаў агульнага каштарысу працаў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю. Як вынік, праз нясвоечасовае фінансаванне многія аб’екты не адрамантавалі нават праз паўгода пасля правядзення «Дажынак». А да некаторых раней запланаваных работ рукі не дайшлі ўвогуле.

Найбольш у выкраданні грошай адзначыліся службовыя асобы ААТ «Будтрэст №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі».
Прыдуманая імі схема аплаты арэнды жылля для супрацоўнікаў трэста прынесла ім незаконныя прыбыткі ў памеры каля паўмільярда рублёў — з выдзеленых на аплату жылля 494,2 мільёна рублёў да ўладальнікаў кватэр дайшло толькі 39,6.

Ахвярамі нядбайнасці будаўнікоў сталі жыхары 141 кватэры: у 28 дамах рамонт дахаў зацягнуўся на некалькі месяцаў. Увесь гэты час яны былі не абароненыя ад дажджоў. Тады чытач «НН» з Маладзечна апісаў, якім чынам адбываўся рамонт на вуліцы Вялікі Гасцінец. Ён даслаў некалькі дзясяткаў фота заваленых будаўнічым друзам двароў, затопленых падчас дажджу кватэр.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць