Нерухомасць2323

Прадмесці сталіцы: Калодзішчы. Цыганскі аграгарадок пад Мінскам

Слабая інфраструктура, але вялікія перспектывы.

Блізкасць да Мінска і наладжанае транспартнае злучэнне робяць Калодзішчы адным з папулярных прыгарадаў сталіцы.

Тут жыве каля дваццаці тысяч чалавек — як у невялікім раёне. Побач беларускія мільянеры Анатоль Тарнаўскі і Юрый Чыж збіраюцца пабудаваць фактычна новы горад яшчэ на 200 тысяч беларусаў, што павысіць у цане калодзішчанскія дамы. Калі іх ідэі будуць рэалізаваныя, гэта дасць выдатныя перспектывы для мясцовага дробнага бізнэсу, які пакуль можа атрымаць льготныя крэдыты для вяскоўцаў на развіццё прадпрымальніцтва.

Уражанне псуюць неразвітая інфраструктура і негатыўны імідж крымінальнага пасёлка.
Год таму Калодзішчы афіцыйна сталі «аграгарадком», аднак гэта пакуль не прынесла ніякага плёну. Зрэшты, пра ўсё па парадку.

Бязмежныя Калодзішчы

Ад краю Калодзішчаў да цэнтра Мінска ўсяго 15 хвілін на машыне.
Тыя ж, хто карыстаецца грамадскім транспартам, за гэты час паспяваюць даехаць на аўтобусе да канцавой станцыі метро. Зрэшты, столькі ж трацяць на дарогу жыхары многіх спальных раёнаў у межах горада. Прыгарадныя аўтобусы, маршруткі, электрычкі — у Калодзішчах ёсць грамадскі транспарт на любы густ. Многія абіраюць менавіта яго, бо дарогі ў пасёлку, мякка кажучы, няякасныя.

Сказаць, дзе пачынаюцца і дзе сканчаюцца Калодзішчы, немагчыма.
Мала таго, што чыгунка разразае аграгарадок на дзве часткі, фактычна ізаляваныя адна ад адной, дык яшчэ ў яго склад уваходзяць некалькі катэджных пасёлкаў, кожны з якіх жыве сваімі праблемамі. Пакуль у «Калодзішчах-Палігоне» і ва «Утульным куце» ўпарта супраціўляюцца меркаванаму будаўніцтву мікрараёна Юрыя Чыжа, у паўночных Калодзішчах пра гэта змаганне многія нават і не чулі.
На поўначы, каля самай трасы Мінск-Масква, абураныя дольшчыкі патрабуюць хутчэй выдаць ім кватэры, а ў цэнтры пасёлка жыхары не адразу ўзгадваюць, дзе будуюцца гэтыя гаротныя шматпавярховікі.
Чалавеку, які заблукаў на вуліцах Калодзішчаў, трэба будзе моцна пастарацца, каб пачуць параду, як яму знайсці патрэбную дарогу.

Нястрашныя цыганы

Праблемы, якія яшчэ нядаўна аб’ядноўвалі ўсіх жыхароў Калодзішчаў, а цяпер палохаюць тых, хто збіраецца пераехаць у пасёлак, — крымінал, наркотыкі і цыганская меншасць.
Прыгарад спрадвеку лічыўся рассаднікам зла пад бокам у Мінска. Яшчэ гадоў 10–15 таму крымінальныя зводкі стракацелі трагічнымі паведамленнямі з Калодзішчаў. Цяпер сітуацыя часткова змянілася, хоць навіны пра знішчаныя наркалабараторыі і затрыманых наркакур’ераў сустракаюцца дагэтуль.

Жыхары Калодзішчаў кажуць, што кожны чацвёрты жыхар пасёлка — цыган. Але праблем з імі няшмат.
Пра ўплыў гэтай нацыянальнай меншасці на пасёлак нагадваюць хіба што велічныя маёнткі баронаў ды асцярожныя словы мясцовых прадпрымальнікаў: маўляў, адкрыць тут бізнэс атрымаецца далёка не ў кожнага. Пэўны піетэт беларусы пры гэтым захоўваюць. Цыган, які прадаваў кавуны на цэнтральным скрыжаванні горада, адышоў у адзін з суседніх дамоў папіць вады, пакінуўшы без нагляду і тавар, і грошы. За дзесяць хвілін, пакуль яго не было, ніводны з дзясятка людзей на дарозе не рызыкнуў нават падысці да прылаўка.

Адсутная інфраструктура

Базарчык, кіёскі на прыпынках і прадуктовыя крамкі — вось і ўвесь набор спажывецкай інфраструктуры Калодзішчаў.
У гіпермаркеты мясцовыя жыхары ездзяць у Мінск. Зрэшты, як і ў многія іншыя ўстановы.

Узяць хаця б паліклініку. Непасрэдна ў Калодзішчах можна знайсці тэрапеўта, стаматолага і гінеколага. Іначай трэба браць талончык у паліклініку ў Бараўлянах, перапоўненую сваімі пацыентамі. Дарога датуль — як мінімум 15 кіламетраў у адзін бок на машыне ці грамадскі транспарт з перасадкамі.

Два садкі і школа таксама не могуць прыняць усіх ахвотных. Зрэшты, многія бацькі самі не хочуць аддаваць сюды дзяцей, каб тыя не вучыліся разам з цыганамі, і таму гатовыя штодня вазіць іх у мінскія школы і гімназіі.
Дарэчы, некалькі гадоў таму чыноўнікі разглядалі магчымасць пабудаваць у Калодзішчах першую ў краіне цыганскую школу, але ідэю не падтрымала сама нацыянальная меншасць.

Некалькі аддзяленняў банкаў, паштовыя аддзяленні, Дом культуры, дзве бібліятэкі — якая-ніякая інфраструктура ў Калодзішчах усё ж ёсць, але патрэбам жыхароў яна, відавочна, не адпавядае.

Як стаць калодзішчанцам?

Калі раней Калодзішчы лічыліся бяскрайнімі абшарамі хаатычна раскіданых катэджаў і лецішчаў, то цяпер у пасёлку надзвычай актыўна вядзецца шматпавярховае будаўніцтва.
Свае жыллёвыя кааператывы сфармавалі Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных справаў. Трапіць у гэтыя дамы простаму смяротнаму складана, але знайсці адзінкавыя прапановы ў гэтых дамах можна. Ці звярнуцца да долевага будаўніцтва.

* * *

Цэны на нерухомасць у Калодзішчах

Квадратны метр у калодзішчанскіх навабудах каштуе крыху менш за псіхалагічную мяжу ў тысячу даляраў — каля $900–950. Гэта на чвэрць танней, чым у Мінску. А вось дыяпазон цэнаў на гатовыя дамы надзвычай шырокі. Катэджы могуць каштаваць ад $50 тысяч да паўмільёна даляраў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску жанчына ўпала з дзявятага паверха і выжыла

«Тэрарыстка» Дзербыш, якая атрымала 20 гадоў: Следчы прапаноўваў абылгаць Аўтуховіча ў абмен на лягчэйшае пакаранне

Набіраюць людзей на курс італьянскай мовы. Выкладаць будзе і Дуліна2

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні3

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць