Улада66

«Салдат Ярмошынай» прэзентавалі ў Мінску

«Гавары праўду!» прааналізавала склад выбарчых кампаній усіх узроўняў.

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» прааналізавала персанальны склад выбарчых камісій усіх узроўняў, што дзейнічалі ў апошніх пяці электаральных кампаніях, пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 2006 года і заканчваючы цяперашнімі парламенцкімі гэтага года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кампаніі Аляксандр Фядута 14 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, кампанія доўга думала над назвай праекта, у выніку спыніўшыся на варыянце «Салдаты Лідзіі Ярмошынай».
«Назву нам падказала яе фраза пра тое, што члены ЦВК з’яўляюцца салдатамі Радзімы. Аднак яна не салдат, а генерал, які адпраўляе салдат, членаў выбарчых камісій, на перадавую», — сказаў палітык.

Фядута паведаміў, што ў працэсе рэалізацыі праекта была створана база звестак, якая дазваляла даведацца, «дзякуючы чыёй асабістай дзейнасці міжнародная супольнасць так і не прызнала ні адну з пяці аналізаваных кампаній адпаведнай прынятым у АБСЕ стандартам празрыстасці і дэмакратыі».

У базе ўтрымліваюцца звесткі пра 126.333 асобы, якія ўваходзілі ў склад выбарчых камісій.
«Гэта цалкам адкрытая інфармацыя. У адпаведнасці з законам, яна была надрукаваная ў газетах», — зазначыў Фядута.

Ён паведаміў, што пры аналізе звестак дастаткова лёгка выявіць «рэцыдывы», калі адны і тыя ж людзі па тры-пяць разоў працавалі ва ўчастковых камісіях.

Так, з пяці апошніх выбарчых кампаній у трох у якасці члена ўчастковай камісіі працавалі 11,6% ад іх агульнага складу, у чатырох кампаніях — 4,7%, ва ўсіх пяці — 1,01%.

Паводле слоў Фядуты, прааналізаваўшы, можна ўбачыць, што многія члены камісіі рабілі сабе «кар’еру» падчас выбараў: спачатку працавалі ва ўчастковых камісіях, затым акруговых, а таксама спачатку на мясцовых, а затым на парламенцкіх і прэзідэнцкіх. Прычым, зазначыў ён, паралельна яны рухаліся і па службовай лесвіцы.

Адна з асаблівасцяў «салдат» Ярмошынай, паводле слоў Фядуты, заключаецца ў тым, што большасць з іх вылучаліся ў камісіі ад чатырох арганізацый: БРСМ, РГА «Белая Русь», прафсаюзаў і ўстаноў адукацыі.

Больш за тое, на розных выбарчых кампаніях яны маглі вылучацца ад розных суб’ектаў. Напрыклад, Юлія Алдухова ў 2008 годзе вылучалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, у 2010-м — ад грамадзян шляхам збору подпісаў, у 2012-м — ад Беларускага фонду міру. Святлана Змачынская вылучалася ад грамадзян, Беларускага фонду міру, Беларускага саюза юрыстаў, Дзмітрый Шчурэвіч — ад райвыканкама, БРСМ, «Белай Русі».

Фядута паведаміў, што база звестак будзе выстаўлена ў агульны доступ.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба3

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі9

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі12

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»9

Канфлікт у дзіцячым садку: «Выхавацелька адчытвала дачку словамі «бессаромная» і «нахабная». Дзяўчынка цяпер баіцца хадзіць у прыбіральню10

Ключавы абаронца Украіны генерал Келаг можа пайсці ў адстаўку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба3

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць