Усяго патроху4949

Руся: Аголенае цела — гэта прыгожа!

Абаяльная вакалістка гурта «Indiga», рок-князёўна і сэкс-сымбаль жаночай альтэрнатывы Руся ня так даўно знялася ў новым фотапраекце сталічнага часопіса «РіО» аголенай.

Абаяльная вакалістка гурта «Indiga», рок-князёўна і сэкс-сымбаль жаночай альтэрнатывы Руся ня так даўно знялася ў новым фотапраекце сталічнага часопіса «РіО» аголенай. Сваім «партнэрам» па здымках Руся абрала сапранавы клярнэт. Працоўная назва сэрыі свавольных фотаздымкаў беларускіх музыкаў з музычнымі інструмэнтамі мае працоўны назоў «Людзі і рэчы» — пра гэта «Тузіну Гітоў» распавяла аўтар ідэі Валянціна Аскерка. Адчуваньнем рапранутасьці перад камэрай дзеліцца сама Руся, і абяцае сапраўдную бомбу шчырасьці эратычных перажываньняў у якасьці эксклюзыву!

«Аголенае цела — гэта прыгожа! — кажа Руся. — Тым больш, гэты фотаздымак не выклікае нейкіх эратычных перажываньняў. Калі б фотасэсія была больш… авантурнай, я б, напэўна, яшчэ вагалася, перш, чым распранацца перад камэрай».

Першыя фота сэрыі «Людзі і рэчы» чытачы «РіО» пабачаць у травеньскім нумары. Акрамя Русі, у праекце ўзялі ўдзел музыкант і журналіст Макс Івашын і Віталь Абрамовіч з «Neuro Dubel». «Сэнс гэтага праекту ў тым, — распавядае яго аўтар Валянціна Аскерка, — што розныя людзі самастойна абіраюць рэчы, а ў дадзеным выпадку, інструмэнты, зь якімі яны сябе асацыююць, і зь якімі яны хочуць быць у фокусе камэры».

Так, Руся абрала сапранавы клярнэт. «Лічу яго самым прыгожым, выкшталцоным, кранальным і сэксуальным музычным інструмантам!» — тлумачыць яна ўласны выбар. Валянціна Аскерка прыадкрыла «Тузіну» сакрэт, што Макс Івашын абраў раяль, бо з гэтым інструмэнтам ён адчувае асаблівую сувязь: маці Макса здавала іспыты на раялі ў кансэрваторыі, калі яшчэ чакала яго нараджэньня.

Руся называе гэтую фотасэсію звычайным свавольствам — нічога больш. «Вынік цалкам прадказальны, — распавядае яна, — вы глядзіце на фатаздымак, і бачыце дзяўчыну, якая наўпрост сцягнула зь сябе цішотку. Аніякай жарсьці альбо сэксуальнай фэміннасьці вы там ня знойдзеце. Гэта будзе пазьней! Я ўжо маю дамову на эксклюзыўную фотасэсію зь Ветрам Мэханічным!» Руся абяцае падкінуць сапраўдную бомбу шчырасьці эратычных перажываньняў і жаночай чульлівасьці! Сачыце за навінамі на «Тузіне» і Русіным фэн-сайце.

Алена Скарабагатава, «Тузін Гітоў»

Фота Валер Цітоў

Глядзі яшчэ:
Аркуш прапанаваў дзесяці паэткам зьняцца аголенымі

Каментары49

Цяпер чытаюць

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Усе навіны →
Усе навіны

У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання10

Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»1

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў10

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук19

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў7

На праспекце Незалежнасці каля ЦУМа нахабны таксіст паехаў напярэймы патоку

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

Памёр Сяргей Міцкевіч — унук Якуба Коласа і Янкі Маўра

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць