Грамадства

Казуліну падоўжаны рэжым спэцыяльнага дыетычнага харчаваньня

Паводле словаў адваката, да А.Казуліна па-ранейшаму не дапускаюць незалежных урачоў.

Экс-кандыдату ў прэзідэнты лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну падоўжаны ў калоніі рэжым харчавання «5Б», які быў яму прызначаны ў канцы мінулага года пасля праведзенай палітыкам галадоўкі. Гэта азначае, што А.Казулін атрымлівае спецыяльнае дыетычнае харчаванне, вызвалены ад працы, але пры гэтым удзельнічае ў абавязковых мерапрыемствах атрада. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч. «Гэтае рашэнне мне пацвердзілі начальнік калоніі «Віцьба-3», дзе адбывае пакаранне А.Казулін, і яго намеснік», — паведаміў ён.

Нагадаем, з 20 кастрычніка па 11 снежня 2006 года А.Казулін праводзіў галадоўку, каб прыцягнуць увагу Савета бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. За час галадоўкі ён схуднеў на 30 кілаграмаў.

Паводле слоў І.Рынкевіча, да А.Казуліна па-ранейшаму не дапускаюць незалежных урачоў. «Ні ініцыятывы нямецкага пасольства — пасла Марціна Хекера, ні прадстаўнікоў Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа, якія таксама хацелі правесці абследаванне Казуліна, не атрымалі ўхвалы ў дэпартаменце па выкананні пакаранняў. Гэта значыць незалежных медыкаў да яго не дапускаюць», — паведаміў І.Рынкевіч.

Адвакат лічыць, што выхад з галадоўкі ў турэмным рэжыме для А.Казуліна немагчымы: «Сяргей Скрабец, які галадаў у турме не адзін раз, кажа, што там патрэбны рэгулярныя прагулкі, масаж, лазня, басейн. Чым, увогуле, Скрабец і заняўся пасля выхаду з калоніі». (С.Скрабец таксама аб’яўляў галадоўку ў знак салідарнасці з А.Казуліным, калі адбываў пакаранне ў адной з ім калоніі. — БелаПАН.)

13 ліпеня 2006 года А.Казулін быў прызнаны вінаватым у «наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, <...> суправаджаюцца прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці», а таксама ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, што пацягнула парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзейннях».

Экс-кандыдата ў прэзідэнты прыгаварылі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць