Грамадства33

У Магілёве судзяць міліцыянтаў, якія незаконна затрымалі групу дэмактывістаў

На лаве падсудных шэсьць чалавек.

Пачаты 5 красавіка ў Магілёве суд над супрацоўнікамі міліцыі за незаконнае затрыманне ў снежні 2006 года групы грамадскіх актывістаў працягнецца ў панядзелак, 9 красавіка.

Сёння ў зале суда былі дапытаны шэсць міліцыянераў. «Паказанні супрацоўнікаў міліцыі не адпавядалі таму, што было напісана ў іх рапартах, — паведаміў БелаПАН магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. — Яны пастаянна блыталіся. Гэты працэс — навука для міліцыянераў, каб у будучым яны задумваліся над тым, ісці на парушэнне закона ці не і ці выконваць сумнеўныя загады сваіх кіраўнікоў. Яны яшчэ доўга будуць абмярковаць гэты суд паміж сабой».

9 красавіка будзе дапытаны яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі, які не з’явіўся ў суд.

Нагадаем, 16 снежня 2006 года па дарозе на Мінск на адлегласці некалькі кіламетраў ад райцэнтра Бялынічі было спынена маршрутнае таксі, у якім знаходзілася 13 чалавек. Яны накіроўваліся на ўстаноўчую канферэнцыю Саюза левых партый у Чарнігаў (Украіна). Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі вярнуцца ў Магілёў для праверкі дакументаў на мікрааўтобус. Вяртаючыся ў абласны цэнтр, пасажыры маршрутнага таксі вырашылі выйсці на адным з прыпынкаў горада, каб самастойна дабрацца да чыгуначнага вакзала і ў Жлобіне сесцi на цягнік да Чарнігава. Калі пасажыры выходзілі з мікрааўтобуса, да прыпынку пад’ехала яшчэ адна машына ДАІ, і дэлегатаў, вылучаных на канферэнцыю, супрацоўнікі мiлiцыi пачалі запіхваць у мікрааўтобус, прымяняючы фізічную сілу. Затрыманым было сказана, што яны павінны быць дастаўлены ў РАУС для праверкі дакументаў. Сярод тых, хто сілай быў пасаджаны ў мікрааўтобус, апынуліся Аляксандр Каралёў, Аляксей Паўлоўскі, Ірына Качарова і Юрый Дарашэнка. Пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў на супрацоўнікаў ДАІ ніяк не падзейнічалі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць