Гісторыя66

На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіліся мапы Берасцейшчыны, Наваградчыны і Полаччыны 1791 года

На ebay выстаўлены на продаж тры арыгінальныя мапы зямель Вялікага Княства Літоўскага.

Усе яны выдадзеныя Францам Ёганам Ёзэфам фон Рэі (Franz Johann Josef von Reilly) у 1791 годзе. Усе выкананы як каляровыя гравюры з медзі. Памер ліста: 44,5×28 см, памер ілюстрацыі: 29,5×23,5 см. Мапы паходзяць з аўстрыйскага Атласу пяці частак свету (Schauplatz der fünf Theile der Welt), які складаўся з 830 аркушоў толькі адной Еўропы. Гэтак, аркуш Наваградчына мае № 47, Полаччына № 48, а Берасцейшчына і Наваградчына № 50. На тым жа аўкцыёне прадаецца і мапа Віленшчыны ды Жмудзі.

Кошт кожнай мапы — 105 еўра без перасылу. За дасылку па Еўропе заказным лістом прадавец хоча 6 еўра.

Раней на інтэрнэт-аўкцыёне ebay выстаўляліся на продаж дзве знакамітыя гравюры Мацея Цюнда Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnae з выяваю Горадні.

Здаецца, пасля артыкула ў НН тая гравюра трапіла ў беларускія рукі.

У мінулым стагоддзі Беларусь толькі рабавалі. Вельмі прыемна, калі цяпер адбываецца адваротнае і старадрукі з’яўляюцца на сценах нашых хат.

Даведка

Франц Ёган Ёзэф фон Рэі (нарадзіўся 18 жніўня 1766 ў Вене, памёр 6 ліпеня 1820 года ў Вене) — аўстрыйскі выдавец, картограф і пісьменнік.

Спачатку ён працаваў на дзяржаўнай службе, але потым прысвяціў сябе выключна геаграфіі. З 1789 па 1806 год выдаваў Атлас з пяці частак свету (Schauplatz der fünf Theile der Welt), з якіх толькі Еўропы 830 аркушаў. Пасля выдаў школьны атлас (1791–92) і атлас агульнай геаграфіі, З 1794 па 1796 выдаў першы поўны аўстрыйскі атлас свету пад назвай Вялікі нямецкі Атлас (Grosser deutscher Atlas). У 1799 годзе — Генеральны Паштовы Атлас Свету (Allgemeine Post Atlas von der ganzen Welt) першы атлас ў свеце ў сваім родзе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве6

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна7

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве6

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць