Спорт4242

Неймаверны БАТЭ! Барысаўцы выйгралі ў гасцях у «Ліля» 3:1

Гэта першая перамога БАТЭ ў групавых этапах Лігі чэмпіёнаў.

Такога пачатку ў Лізе чэмпіёнаў ад беларускага чэмпіёна не чакалі, відаць, самыя вялікія аптымісты і прыхільнікі клуба.

Ужо ў самым пачатку гасцявой сустрэчы з французскім «Лілем» успомніў пра сваю «гармату» Аляксандр Валадзько. Апорнік БАТЭ прызнаваўся, што страляе рэдка, затое як! Ягоным ударам на 6-й хвіліне можна любавацца бясконца. Настолькі добра мяч лёг на нагу і трапіў дзявятку «паўночных догаў» (так называюць «Ліль»).

Яшчэ адно прывітанне ад Валадзько галоўнаму трэнеру зборнай Георгію Кандрацьеву, які ўпарта не заўважае футбаліста.

19.09.2012 Лилль - БАТЭ from stanyuk on Vimeo.

Здавалася, пасля такога жвавага пачатку нашы адыдуць назад. Так, «Ліль» правёў некалькі атак, але неяк бяззуба. Затое ў цэнтры поля БАТЭ быў Аляксандр Глеб. Менавіта наша зорка пачала атаку, з якой забіваўся другі гол.

БАТЭ выйшлі ў атаку «тры на тры». Глеб аддаў Паўлаву, а той — Радзівонаву. Афсайд быў у гэты момант, але суддзя не заўважыў — 0:2.

А на 43-яй хвіліне Эдгар Аляхновіч перадаў яшчэ адно прывітанне Мікаэлю Ландро. Прычым гэты гол барысаўцаў увогуле быў забіты вельмі проста, пры поўнай адсутнасці абароны французаў.

На 60-ай хвіліне «Ліль» пасля падачы вуглавога змог адзін гол адыграць. Прапіхнуць мяч у вароты Гарбунова атрымалася камерунцу Арэльену Шэджу — 1:3. Трывожна стала на сэрцы.

Здавалася б, такія надзейныя лічбы першага тайму зробяць другую палову лёгкай прагулкай. Дзе там! «Ліль» даказаў, што не выпадкова таксама гуляе ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

Барысаўскі атрад на чале з Гарбуновым гераічна (іншага слова тут не падабраць) адбіваўся
, калі «догі» плялі свае карункавыя атакі ля нашых варот.

Зрэшты, рэдкі вылазкі ў зону суперніка ўсё ж здараліся. Нават Глеб адважыўся на ўдар (!), але прамахнуўся.

«Ліль» відавочна недаацаніў БАТЭ, за што і паплаціўся. Першы тайм у выкананні каманды Віктара Ганчарэнкі быў паказальным. Так бы і з «Баварыяй» 2 кастрычніка ў Мінску.

* * *

У другім матчы ў нашай групе «Баварыя» перамагла «Валенсію» — 2:1.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць