Улада33

Улады Германіі і Літвы адрэагавалі на адмову Беларусі выдаць візы

Міністэрствы замежных спраў Германіі і Літвы адрэагавалі на адмову Беларусі выдаць візы сваім назіральнікам на парламенцкіх выбарах Марылуізе Бек і Эмануэлісу Зінгерысу.

Літовец Зінгерыс і грамадзянка Германіі Бек збіраліся наведаць Беларусь у складзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. 19 верасня стала вядома, што ім адмоўлена ў выдачы беларускіх віз.

У МЗС Беларусі сцвярджаюць, што адмова ў візах не звязаная з назіраннем за выбарамі.
«Гэтыя два грамадзяніны з’яўляюцца іншаземцамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы», — заявіў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных.

20 верасня пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў ФРГ з-за адмовы Мінска выдаць уязныя візы двум назіральнікам на выбарах.
«Упаўнаважаная МЗС па пытаннях Усходняй Еўропы Анцье Леендэртсе дакладна дала яму (паслу) зразумець, што федэральны ўрад не разумее, чаму напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі ў візах адмоўлена двум назіральнікам, у тым ліку дэпутату бундэстага, а таксама журналістам», — цытуе РІА Новости камюніке знешнепалітычнага ведамства Германіі.

Абмежаванні свабоды прэсы і адмова ў праве ўезду, а таксама абмежаванні грамадзянскай супольнасці ўжо незадоўга да выбараў з’яўляюцца «негатыўным сігналам і тормазам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», адзначае МЗС ФРГ.

У сваю чаргу МЗС Літвы заявіла: «МЗС Літвы шкадуе ў сувязі з рашэннем Беларусі аб нявыдачы візы прадстаўніку Літвы, які збіраўся ў складзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі».

«Выбіральныя метады пры выдачы віз назіральнікам на выбарах выклікаюць сур’ёзныя сумненні ў адкрытасці Беларусі каштоўнасцям свабоды выбару і дэмакратыі, якіх прытрымліваецца АБСЕ, у выкананні Беларуссю міжнародных абавязацельстваў і не спрыяе магчымасці аднаўлення дыялогу паміж ЕС і Беларуссю», — цытуе партал DELFI паведамленне літоўскага ведамства.

Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек вядомыя сваёй бескампраміснай пазіцыяй адносна афіцыйнага Мінска.
Яны неаднаразова выступалі за ўзмацненне санкцый ЕС адносна беларускіх уладаў, выказваліся ў падтрымку апазіцыі і патрабавалі выканання правоў чалавека ў Беларусі.

19 верасня Марылуіза Бек заявіла: «Я ўсцешана, што Аляксандр Лукашэнка лічыць мяне настолькі небяспечнай, што мне забаранілі ўезд. Адмова ў візе — яшчэ адзін доказ таго, што гэтыя выбары з’яўляюцца фарсам. Дыктатар Лукашэнка нават не спрабуе ствараць бачнасць свабодных і сумленных выбараў, затрымліваючы журналістаў і не пускаючы назіральнікаў. Мы будзем тым не менш, пільна сачыць за выбарамі і развіццём палітычнай сітуацыі ў Беларусі, нават не маючы віз».

Зінгерыс, у сваю чаргу, заявіў: «Беларускі рэжым не змяніўся, паказвае селектыўны падыход у прыняцці рашэнняў аб тым, каму можна ўязджаць, а каму — не. Рэжым, на жаль, працягвае сваю старую палітыку».

Кароткатэрміновыя назіральнікі ПА АБСЕ прыбудуць у Беларусь 20–21 верасня. Місію ўзначальвае італьянец Матэа Мекачы.

9–12 верасня ён ужо наведваў Беларусь разам з прэзідэнтам ПА АБСЕ Рыкарда Мільёры. Па выніках візіту Мекачы паведаміў БелаПАН, што на сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем абмяркоўвалася пытанне «аб магчымасці прыезду назіральнай місіі ПА АБСЕ ў поўным складзе, незалежна ад краіны паходжання яе членаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць