Ганіце дрэнных прарокаў!
Чаму праваабаронца Алесь Бяляцкі прадвяшчае такія вынікі галасаваньня?
Журналіст Аляксандар Старыкевіч, замест таго, каб зь цяжкіх гармат граміць антыбеларускую нечысьць, вы прадказваеце тое, што зробіць ЦВК («НН», №5).
Сёньня галоўная мэта сумленнай журналістыкі — у лоб папярэджваць ЦВК, што калі ён намалюе лічбу 80%, ягоныя чальцы будуць асуджаны народным судом, а іх род пракляты на многія пакаленьні.
Толькі супольнымі намаганьнямі можна перамагчы д’ябальскую сілу, а з настроем няўпэўненасьці, пусканьня на самацёк ня варта за штосьці змагацца. Лепей адразу схавацца пад спадніцу жонкі.
Ужо сёньня патрэбна заклікаць народ 19 сакавіка выходзіць на плошчы сьвяткаваць перамогу дабра над злом, Волі над цемрашальствам. Народ гатовы да змаганьня, патрэбны толькі аптымістычны кліч правадыроў дэмакратыі.
Жыве вольная Беларусь!
Каментары