Грамадства2828

Рэйтынг Лукашэнкі застыў на ўзроўні 30%

НІСЭПД апублікавала вынікі новага нацыянальнага апытання.

Перадвыбарчы ўпрыск грошай у эканоміку і заробкі палепшыў «эканамічнае самаадчуванне».
У параўнанні з чэрвенем колькасць тых, чыё матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы пагоршала, зменшылася на 7% (25% супраць 32%, у снежні было амаль 60%). Настолькі ж зменшылася колькасць тых, хто лічыць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе (64% супраць 71%, у снежні было 82%).
Трохі вырасла і колькасць тых, хто лічыць, што «ў цэлым становішча справаў у нашай краіне развіваецца ў правільным кірунку» (34% супраць 26% у снежні).
Аднак у цэлым пазітыўнае «эканамічнае самаадчуванне» па-ранейшаму значна адстае ад негатыўнага: калі паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча за трэці квартал адзначылі 15%, то пагаршэнне — 25%.
28% апытаных лічаць, што «сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады пагоршае» і толькі 18% — што палепшае. Як бачна, няўстойлівасць беларускай мадэлі, пра якую кажуць шматлікія эксперты, адчуваецца і мільёнамі нашых суграмадзян.

Гэтая няўстойлівасць непазбежна адбіваецца на стаўленні беларусаў да ўладаў. Само разуменне моцнай дзяржавы мяняецца. Так,

на пытанне: «Ці згодныя Вы з тым, што моцны лідар можа сёння даць краіне больш, чым добрыя законы?» — станоўча адказалі 43%, а адмоўна — 49%.
Пра гэта сведчыць і фактычная «стабілізацыя» рэйтынгу кіраўніка дзяржавы: нягледзячы на ​​адзначанае паляпшэнне «эканамічнага самаадчування»,
рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі не вырас. Цяпер ён складае 32% (у сакавіку ён складаў 35%).
Да «эканамічнай трывогі» дадаецца «пачуцце несправядлівасці ўлады». Траціна апытаных сказалі, што за апошнія тры гады іх крыўдзілі прадстаўнікі органаў улады.

У той жа час расце незадаволенасць ўладамі. Яна адбілася на тым, што за чатыры гады суадносіны тых, хто прагаласаваў на выбарах у палату ў верасні 2008 года за кандыдата — прыхільніка прэзідэнта, незалежнага кандыдата і прыхільніка апазіцыі прыкметна змянілася не на карысць уладаў: 23%, 20% і 7% адпаведна (у 2008 годзе было 31%, 16% і 5% адпаведна).
Пры гэтым большасць беларусаў па-ранейшаму не ведаюць прозвішча дэпутата, выбранага ад сваёй акругі.

Вынікі выбараў не адпавядаюць чаканням значнай часткі грамадства і не асабліва хвалююць большасць. Сур’ёзных пераменаў у сваім жыцці мільёны беларусаў не чакалі ад гэтых выбараў да іх правядзення, не чакаюць і пасля.

На фоне ўсяго гэтага выраслі праеўрапейскія сімпатыі беларусаў.
Калі яшчэ ў чэрвені пры неабходнасці выбару паміж аб’яднаннем з Расіяй і ўступленнем ў Еўрапейскі Саюз за першы варыянт выказваліся 44%, а за другі — 40%, то сёння гэта суадносіны стала адваротнымі: 36% і 44%. Магчыма, расійская падтрымка, дзякуючы якой з канца мінулага года і пачалася эканамічная стабілізацыя, стала выклікаць пытанні ў «масавага беларуса».
Так, рашэнне беларускага ўрада аб продажы сваёй долі ў газатранспартным прадпрыемстве «Белтрансгаз», якое цалкам перайшло ва ўласнасць расійскага газавага канцэрна «Газпрам», станоўча ацаніла толькі 10% рэспандэнтаў, амаль 30% ацанілі адмоўна, «але ў Беларусі не было іншага выйсця», а 43% наўпрост сказалі, што «Белтрансгаз» нельга было прадаваць».
Грамадская думка застаецца таксама катэгарычна супраць продажу камбіната па здабычы калійных соляў «Беларуськалій».

У той жа час гаварыць аб новым «павароце да Еўропы», мякка кажучы, заўчасна.
Так, ацэньваючы нашумелы летам «плюшавы дэсант» з Швецыі ў Беларусь, «смелым пратэстам супраць парушэння правоў чалавека» яго назвалі 23% апытаных, «правакацыяй заходніх спецслужбаў» палічылі 14%, а «дурным учынкам» — 32%, яшчэ столькі нават " не ведаюць, пра што ідзе гаворка».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў15

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца2

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак4

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў3

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед37

У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе5

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА5

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў2

Мае сваю кватэру ў 23 гады, але марыць яе прадаць і з’ехаць. Усяму віной 65-гадовы сусед-фізкультурнік зверху4

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў15

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць