Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 16 студзеня 2012 № 35 «Аб павышэнні пенсій» з 1 лістапада будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за трэці квартал.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняя заработная плата за трэці квартал склала Br4 млн. 37 тыс. 686. Гэта на 14,7% вышэй сярэдняй заработнай платы работнікаў за другі квартал гэтага года, якая ўжывалася пры папярэднім пераразліку працоўных пенсій (у жніўні).
«У выніку пераразліку з лістапада 2012 працоўныя пенсіі, пры вылічэнні памеру якіх не ўжываецца бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, павялічацца на 14,7%», — адзначыў Валерый Кавалькоў.
Каментары