Музыка1414

Міхалок на канцэрце: «Давайце пакажам, што мы можам быць не толькі хамячкамі» - аўдыё

Аўдыёзапіс прывітальнай прамовы лідара гурта.

27 кастрычніка больш за чатыры тысячы беларусаў наведалі канцэрт групы «Ляпіс Трубяцкой» ў Вільні.
Атмасфера канцэрту нагадвала «Плошчу»: 5-тысячны натоўп, б-ч-б сцягі і кліч «Жыве Беларусь!» Дзеля такога многія прыхільнікі гурту прастаялі больш за 10 гадзін на беларуска-літоўскай мяжы.

Праспяваўшы некалькі песень, Міхалок звярнуўся да натоўпу:

«Вітаем усіх людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй! Мы разумеем, што гэта не проста даніна павагі да нашай сціплай персоны. Думаю, што тут нешта большае.

Мы паказваем нейкае „юніці“. Сёння сапраўдны біямеханізм, сапраўдная чалавечая камунікацыя».

Ён звярнуў увагу, што ў зале шмат «нашых родных бел-чырвона-белых сцягоў». Але пры гэтым дадаў, што сёння не «перадвыбарная маніфестацыя», а «Ляпісы» — зусім не «нейкая палітычная субкультурная ячэйка».

Міхалок працягваў прамову ва ўласцівым яму духу:

«Сённяшні канцэрт павінен паказаць, што нягледзячы на абставіны, мы гатовыя сваволіць, весяліцца і радавацца, мы гатовыя да ўдару.
Гэтыя сволачы і нягоднікі, што строяць з сябе паважных мужоў, чакаюць ад нас нуды і суму, каб мы перабягалі з склепчыка ў склепчык, апусціўшы галаву».

Сваім уяўным праціўнікам, «свалачам і гадам», Міхалок прапанаваў «за кожны сантыментр сваёй асабістай свабоды» паказваць не толькі крыкі, але і «стальныя аргументы».

«Давайце пакажам, што мы можам быць не толькі добрымі, прыязнымі і, як гэты прынята казаць, хамячкамі».

Зрэшты, як высветлілася, 3-хвілінная імправізацыя Міхалка была падводкай да наступнай песні: «Болт».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу1

У Смалявічах тры тыдні б'е гарачы гейзер

Брытні Спірс прадала правы на ўсе свае песні за $200 мільёнаў2

Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў7

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць