Алесь Цыбульскі распавядае пра тых, хто працаваў і працуе ў «вертыкалі» БРСМ.
У апошні час Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці прыходу ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў новых маладых кадраў.
З аднаго боку — гэта абсалютна відавочна і неабходна для развіцця не толькі дзяржавы, а нават самага невялікага прадпрыемства.
З іншага боку ўзнікае пытанне — адкуль гэтыя «кадры» з’явяцца, і ці змогуць яны сапраўды эфектыўна кіраваць?Вось на гэтыя пытанні я і паспрабую адказаць.
Адразу хачу сказаць, што ніякага аптымізму ад гэтай навіны асабіста ў мяне не з’явілася.
Відавочна, што ва ўладу прыйдуць «правераныя» асобы, прафесійныя веды і здольнасці якіх выклікаюць вялікі сумнеў. Відавочна і тое, што большая частка «новых кадраў» прайшла праз «фільтр» БРСМ (БПСМ).
Мне, хто ў свой час працаваў у гэтай арганізацыі, прайшоў шлях ад другога сакратара райкама да кіраўніка аддзела абкама, а потым і ЦК БПСМ, добра вядомы гэты «гадавальнік» кадраў для лукашэнкаўскай улады.
Я не кажу пра простых членаў БРСМ, пераважная большасць якіх прыйшла ў арганізацыю па прымусу, каб не страціць месца вучобы або працы, каб атрымаць месца ў студэнцкім «інтэрнаце» і г.д.Больш за тое, пераважная большасць нават у вочы не бачыла статут арганізацыі і блізка не ўяўляе якія ў яе мэты наогул. Як я быў наіўны, калі кіруючы аддзелам па працы з першаснымі арганізацыямі ЦК БПСМ, вёў барацьбу з прыпіскамі па колькасці на месцах.
Але я хачу больш падрабязна расказаць пра тых, хто працаваў і працуе ва ўсёй «вертыкалі» БРСМ (БПСМ). Іх можна падзяліць на некалькі катэгорый.
Кідалася ў вочы вялікая колькасць так званых «мажораў» — сынкоў або дачокГэтай катэгорыі не было справы да праблем моладзі, галоўнае — каб іх не чапалі. Яны сядзелі і чакалі калі ім знойдзецца больш утульнае месца.якіх-небудзь кіраўнікоў, альбо іншых сумніўных асоб, якіх трэба было «прыстроіць».
Другая катэгорыя — гэта «памяшаныя» на самім Лукашэнку. На шчасце, такіх адзінкі.
Вядома, былі і такія, якія сапраўды верылі, што сваёй актыўнай працай сапраўды дапамогуць вырашыць праблемы і справы моладзі. УсеАле потым, зразумеўшы ў сабе наіўнасць і ўтопію, гублялі веру, аптымізм. І наогул сыходзілі з гэтай працы, і шукалі сябе ў іншых сферах жыцця, потым успрымаючы перыяд сваёй працы ў БРСМ (БПСМ) як недарэчнасць.больш-менш карысныя справы рабіліся менавіта такімі актывістамі.
Але асаблівай увагі патрабуе тая катэгорыя маладых функцыянераў, якую з усёй адказнасцю можна лічыць сапраўдным кадравым рэзервам лукашэнкаўскай улады. Яны спяць і бачаць сябе кіраўнікамі рэгіёнаў, дэпутатамі ўсіх узроўняў, міністрамі і нават прэзідэнтамі.Яны гатовыя з халопскай адданасцю слухаць кіраўніцтва, любяць капіяваць яго паводзіны ва ўсім, і ў той жа час да праблем простых людзей ім няма ніякай справы.
Патрыятызм імі ўспрымаецца толькі з нейкай мілітарысцкай афарбоўкай, усё сапраўднае нацыянальнае — мова, культура, сапраўдная гісторыя ўспрымаецца з відавочным раздражненнем.Яны — актыўныя ўдзельнікі «ярмошынскіх» псеўдавыбараў як кандыдаты, як так званыя назіральнікі, так і ў выбарчых камісіях. Яны — на самай справе хлуслівыя, баязлівыя, і свайго «бацьку» здадуць пры першым допыце.
Лезуць ва ўладу яны як дзеля асабістых амбіцый, так і дзеля карысці.
Я яшчэ добра памятаю незразумелае становішча на радыёстанцыі «Стыль», фінансавыя таямніцы, звязаныя з будаўніцтвам дамоў для маладых сем’яў, непразрыстыя тэндары, таксама сваімі вачыма бачыў што рабілася ў кемпінгу на Нарачы…Адным словам, шмат яшчэ пытанняў, якія патрабуюць незалежнага ад улады расследавання. Вось такая змена расце…
Чытачы могуць спытаць: «Навошта ты нам, Цыбульскі, цяпер пра гэта кажаш?Мы і так усё бачым і гэтым „лукамольцам“ ніколі не верылі». Гэта, вядома, так, але на маю думку, нам не трэба так спакойна ставіцца да гэтых «гульняў у камсамол». Нагадаю Вам, паважаныя, што грамадскае аб’яднанне БРСМ на самай справе грамадскім не з’яўляецца, бо цалкам фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту!
Каб БРСМ існаваў толькі на ўнёскі і дапамогу спонсараў, неПалічыце самі, 118 райкамаў, 6 абласных камітэтаў і Цэнтральны камітэт, і ўсюды сядзяць маладыя чыноўнікі, і ўсім патрэбна зарплата, я ўжо не кажу пра гаспадарчыя выдаткі і фінансаванне мерапрыемстваў.
Усе іх справы нагадваюць больш тусоўку нейкіх «Дзе-нідзе нейкія карысныя справы БРСМўсё-такі робіць. Але гэта ўсё бессістэмна, кропкава, і пры такім фінансаванні выглядае хутчэй як лыжка мёду на бочку дзёгцю.
Што рабіць?
І апошняе. Я дакладна ведаю, што ў кабінетах, як улады, так і БРСМ, незалежныя СМІ чытаюць, прычым вельмі ўважліва і ў першую чаргу, а потым афіцыйную прэсу. Хачу звярнуцца да вас, так званая лукашэнкаўская змена. Я добра ведаю, што пераважная большасць з вас не верыць сённяшняй уладзе і ведае якімі сродкамі яна ўтрымліваецца. Я
ўжо 13 гадоў як не працую ў БРСМ (тады гэта БПСМ быў), але і па сённяшні дзень адчуваю нейкую асабістую адказнасць і віну.
Калі ў Вас ёсць хоць кропля сумлення і шчырасці, памятайце: доўга пражыць у хлусні самому сабе немагчыма. Падумайце добра! Жыццё не стаіць на месцы, усё рана ці позна зьменіцца. А Вы яшчэ маладыя і Вы вымушаны глядзець людзям у вочы. Так, што не ашуквайце ні сябе і не людзей!
* * *
Алесь Цыбульскі: былы функцыянер БПСМ, цяпер працуе прадпрымальнікам.
Каментары