Андрэй Расінскі. Кадры

«Эні Хол», «Крамэр супраць Крамэра»

Кінатэатар «Перамога» працягвае паказ галівудзкае клясыкі. 7 траўня – «Эні Хол» Вудзі Алэна, 8 траўня – «Крамэр супраць Крамэра».

Кінатэатар «Перамога» працягвае паказ галівудзкае клясыкі. 7 траўня – «Эні Хол» Вудзі Алэна, 8 траўня – «Крамэр супраць Крамэра». Сэансы а 18.30.

Эні Хол (Annie Hall) 100 фільмаў, якія варта пабачыць

ЗША, 1977, каляровы, 93 хв.

Рэжысэр: Вудзі Алэн

Ролі выконваюць: Вудзі Алэн, Даян Кітан, Тоні Робэртс, Кэрал Кэйн, Пол Сайман, Шэлі Дзювал, Джэнет Марголін, Колін Дэвурст

Жанр: Мэлядраматычная трагікамэдыя

Адзнака: 9,5 (з 10)

У жыцьці камэдыёграфа Элві Сінгера (Вудзі Алэн) было некалькі каханых жанчын. І герой ведае, як няпроста знайсьці сваё шчасьце ў асяродзьдзі нью-ёрскіх інтэлектуалаў. Дзяўчына Эні Хол (Даян Кітан), здаецца, зусім іншая. Магчыма, яна стане спадарожніцаю героя...

Бадай, найлепшы фільм амэрыканскага актора й рэжысэра, іранічны, тонкі, шчымлівы. Каханьне, комплексы, разьвітаньне, жыцьцё, тэатар, кіно… Стужка праўдзівая – як жыцьцё, насычаная, як прыгоды (хаця амаль цалкам складаецца з прыватных дыялёгаў!) – і няўлоўна пранізьлівая – як рэдкі шэдэўр.

Першапачаткова Вудзі Алэн зьбіраўся рабіць дэтэктыўную камэдыю з рамантычнай інтрыгай – але фільм стаўся лірычнай гісторыяй зь фірмовым аўтарскім почыркам.

Стужка мусіла называцца «Анхеданія», што значыць – немагчымасьць адчуць асалоду, але па настойлівых просьбах прадусараў, рэжысэр зьмяніў назву на імя галоўнае гераіні. Актрыса Даян Кітан (сапраўднае імя – Даян Хол! дзіцячая мянушка – Эні!!) на фільм апранала рэчы са свайго асабістага гардэробу. Пасьля прэм’еры карціны, жанчыны даводзілі мужоў да шалёнства, таскаючы з шафаў іхнія нагавіцы.

Зоркапад з «Оскараў» і «Залатых глёбусаў», у тым ліку за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру й найлепшы сцэнар.

Крамэр супраць Крамэра (Kramer vs. Kramer)

ЗША, 1979, каляровы, 105 хв.

Рэжысэр: Робэрт Бэнтан

Ролі выконваюць: Дастын Хофман, Мэрыл Стрып, Джастын Генры, Джэйн Аляксандар, Говард Даф, Джордж Коў

Жанр: Мэлядрама

Адзнака: 9 (з 10)

Прызы: «Оскары» за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру, найлепшую мужчынскую ролю (Дастын Хофман), найлепшую другаплянную жаночую ролю (Мэрыл Стрып), найлепшы адаптаваны сцэнар; «Залатыя глёбусы» за найлепшы фільм, найлепшую мужчынскую ролю, найлепшую другаплянную жаночую ролю.

Ад Тэда Крамэра, які прысьвяціў сябе кар’еры, сышла жонка, пакінуўшы бацьку шасьцігадовае дзіця. Цяпер Крамэр старэйшы вучыцца даглядаць сына, праводзіць зь ім болей часу – і спрабуе яго зразумець. Калі бацька й сын пасябравалі, маці вярнулася, каб забраць дзіця…

Найклясычнейшая кранальная мэладрама. Дастын Хофман, які наконадні сам перажыў развод, прынёс у фільм шмат асабістага. (Рэжысэр Робэрт Бэнтан нат прапаноўваў Хофману далучыцца да сцэнарыстаў, але Хофман адмовіўся). Затое Мэрыл Стрып, каб быць больш пераканаўчай, сама напісала для сваёй гераіні прамову на судовым працэсе.

Чыстая, глыбока чалавечная гісторыя захапіла гледачоў, але фільм не такі просты, як здаецца. Так апэратар Нэстар Альмэндрас, па просьбе рэжысэра, выкарыстоўвае каляровую гаму рэнесанснага мастака П’ера Дэла Франчэскі, а ў тканіну фільму вельмі ўдала ўплеценая клясычная музыка Вівальдзі.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі3

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

Дзяўчынка і даберман з Маладзечна збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў2

Жаночае здароўе: што трэба ведаць пра дабраякасныя ўтварэнні і рызыкі раку

Як мінімум адзін расійскі дрон заляцеў ноччу ў Беларусь1

Буйнога беларускага рытэйлера могуць прызнаць фінансава неплацежаздольным

ТАСС двойчы мяняла загаловак для каментара Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле8

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі13

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі3

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць