Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Аднаго Хольцапфэля на 400 мільёнаў эўра не абмяняюць :)

Я спытаў: не баіцеся, што беларускі бок праз асобныя саступкі уцягне ў дробны палітычны гандаль? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня ваш пакорлівы слуга меў магчымасьць пагаварыць з Жан-Эрыкам Хольцапфэлем. Тым самым, які, хутчэй за ўсё, ачоліць прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску.

Нагадаю: беларускія улады два гады цягнулі рызіну і толькі нядаўна далі згоду на адкрыцьцё гэтага офісу. Цяпер абмяркоўваюцца тэхнічныя дэталі.

Тым часам стала папулярнай вэрсыя, што наўзамен Менск хацеў, каб Эўразьвяз скасаваў рашэньне аб выключэньні Беларусі з Аб'яднанай сыстэмы прэфэрэнцыяў (АСП), якое мае набыць моц 21 чэрвеня. Але Брусэль ужо выразна даў зразумець, што аднаго Хольцапфэля на 400 мільёнаў эўра (гадавыя страты ад пазбаўленьня гандлёвых прэфэрэнцыяў) не мяняе :-) Сам жа дыплямат падкрэсьлівае: выключэньне з АСП ня ёсьць санкцыяй, гэта, так бы мовіць, пазбаўленьне прэміяльных...

Сёньня ж мы пачалі гаворку з таго, што ўдакладнілі, як лепей пісаць ягонае прозьвішча, бо ў нашых мэдыях фігуруюць два варыянты. Прыйшлі да высновы: Хольцапфэль бліжэй да арыгіналу, чым Гольцапфэль.

Я празандаваў глебу: выглядае на тое, што у вас нямецкія карані? Так, бацька пераехаў у Францыю зь Нямеччыны, патлумачыў сп. Хольцапфэль.

Потым пайшлі пытаньні болей грунтоўныя.

Ці будзе ў прадстаўніцтве нехта адмыслова займацца пытаньнямі дэмакратыі ды правоў чалавека? З адказу сп. Хольцапфэля вынікае, што гэта ня выключана. (Мусіць, узгадняюць штатны расклад і ў Брусэлі, і ў Менску? :-)

Ці не тармозіць супрацу засьцярога беларускіх уладаў, што прадстаўніцтва ЭК зробіцца нечым кшталту КНГ АБСЭ часоў Ганса-Гэорга Віка? Сп. Хольцапфэль дыпляматычна зазначыў, што іхняя місія будзе імкнуцца датрымліваць балянс у дачыненьнях, кантактуючы і з уладай, і з трэцім сэктарам, і з апазыцыяй.

Ці няма такой небясьпекі, што беларускі бок праз асобныя саступкі (кшталту вызваленьня некалькіх палітвязьняў) уцягне Брусэль у дробны палітычны гандаль, у якім патонуць прынцыповыя пытаньні дэмакратызацыі Беларусі?

Сп. Хольцапфэль найперш паказаў брашуру з эўразьвязаўскай сымболікай ды тэкстам знакамітых 12 умоваў Брусэлю. І запэўніў, што выразная мэта сфармуляванай летась стратэгіі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі — дамагчыся яе дэмакратызацыі. Паправіў мяне: лепей казаць не пра 12 умоваў, а пра 12 пунктаў, прапаноў Эўразьвязу.

Бадай, слушна. Гэта ж не ўльтыматум. Хоча Беларусь адгукнуцца — калі ласка, не — Эўропа неяк перажыве.

Куды болей страчвае Беларусь на ўзбочыне Эўропы.

— Існуе меркаваньне, што беларускі рэжым ня здольны да рэфармаваньня, — заўважыў я.

— Як дыплямат не магу даваць ацэнкі на гэты конт. Але разам з тым мы, дыпляматы, мусім быць прафэсыйнымі аптымістамі, — рэзюмаваў суразмоўца.

Для працы ў Беларусі сп. Хольцапфэлю спатрэбіцца вялікі рэсурс аптымізму.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ1

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ1

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць