Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Новы раўнд супраць гідры?

Ці ляжа на затрыманага чыноўніка адказнасьць і за цяжкія праблемы галіны?

Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Менску старшыню дзяржаўнага прадпрыемства "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага. Са слоў генпракурора Міклашэвіча, затрыманы падазраецца ва злоўжываньні службовым становішчам і крадзяжы. У яго канфіскаваны буйныя сумы грошай.

Адразу падкрэсьлім прэзумпцыю невінаватасьці. Разам з тым, ня выключана, што пачне раскручвацца гучная карупцыйная справа.

Спрагназуем магчымы піяраўскі фон гэтага сюжэту.

Варта чакаць, што апазыцыя чарговы раз закіне афіцыйнаму кіраўніку ня надта плённае змаганьне з карупцыяй цягам амаль ужо 13 гадоў кіраваньня. І тое, што пэдаляваньне адпаведных лёзунгаў, маўляў, мае на мэце адцягнуць увагу электарату ад нарастаньня эканамічных цяжкасьцяў, скасаваньня льготаў ды іншых нязручных для вярхоў пытаньняў. Разам з тым, магчыма, апанэнты улады адзначаць не бязь зьедлівасьці, што КДБ сапраўды лепей сканцэнтравацца на эканамічнай злачыннасьці, чым як перасьледаваць дзяцей з "Маладога фронту".

Тым часам хто-кольвек у кулюарах разважае, ці ўтрымаецца высокае начальства ад спакусы сьпісаць на затрыманага чыноўніка адказнасьць за цяжкія праблемы айчыннага нафтахіму.

Пакуль суд ды справа, я пагутарыў з эканамічным экспэртам Тацянай Манёнак, знаўцай нафтавага пытаньня. На ейную думку, наўрад ці можна казаць, што кіраўніцтва "Белнафтахіму" у прафэсійнай сфэры зрабіла нейкія сыстэмныя памылкі. Праблемы галіны зьвязаныя найперш з новымі ўмовамі паставак энэрганосьбітаў, накінутымі Расеяй. Можна сказаць, што канцэрн стаў у нейкай ступені закладнікам нафтавай вайны.

Дадамо: і адміністрацыйнай эканомікі. Чыноўнікі "Белнафтахіму", зь якімі ня надта раіліся ў запале супрацьстаяньня з Масквою, мусілі моўчкі прымаць экзатычныя правілы гульні кшталту — памятаеце? — спантанна ўведзенага Менскам і неўзабаве скасаванага мыта на прапампоўку расейскай нафты. Усё гэта, самі разумееце, стабільнасьці галіне не дадавала...

У межах адміністрацыйнай эканомікі, лічыць Тацяна Манёнак, любы новы кіраўнік канцэрну наўрад ці скочыць вышэй за галаву.

P.S. Тым часам БЕЛТА паведаміла: узбуджаная крымінальная справа супраць аднаго зь кіраўнікоў і шэрагу супрацоўнікаў нацыянальнага аэрапорту "Менск".

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць