Архіў

Вiктар Шнiп. ВЕРШЫ

№ 24 (121) 1998 г.

Вiктар Шнiп

ВЕРШЫ



  ***

Канчаецца дваццатае стагодзьдзе,
Нiбы жыцьцё канчаецца зусiм,
Нiбы над вогнiшчам ацiхлым дым,
Нiбы дарога на вясновым лёдзе,
Канчаецца дваццатае стагодзьдзе.

I ты глядзiш на сьвет, як дамавiну,
Дзе шчэ ня ўсё зьмярцьвела, адцьвiло,
Дзе нашых дзён самотнае сьвятло
Анёлы носяць Богу, быццам глiну,
I ты глядзiш на сьвет, як дамавiну.

Канчаецца дваццатае стагодзьдзе,
Нiбы ў пустэльнi шлях за небасхiл,
Нiбыта з-пад вазоў дзядоўскiх пыл,
Нiбыта крык у зьнiшчанай прыродзе,
Канчаецца дваццатае стагодзьдзе...
 

ХОЛАД

Нiчога няма i нiчога ня будзе...
Сьвiнцовае неба, што па-нада мной,
Нiбыта вакенца турэмнае ў брудзе,
Самотаю шэрыцца мне незямной.

I можна памерцi — раз жыць несалодка,
Ды толькi нiчога ня зьменiцца ўсё ж.
I сьнежаньскi холад зноў студзiць мне глотку,
Нiбыта бандыцкi ў зазубрынах нож.
 

БАЛЯДА ЗАМКА

Замак, нiбы карона,
Якую згубiў мой князь.
Замак — цень Вавiлона,
Якi затаптаны ў гразь.

Замак — грэшнiк каменны,
Якога забыўся Бог.
Замка шэрыя сьцены
Для пылу даўно астрог.

I лётаюць вароны,
Як чорнае лiсьце дрэў.
Замак, нiбы iкона,
Якую занесьлi ў хлеў...

***

На белым прысаку зiмы
Жывём, як пагарэльцы, мы.
I нашы шэрыя дамы,
Як рэшткi спаленай турмы
Стаяць пад небам нежывым,
Стаяць, як скамянелы дым.
I мы глядзiм на гэты сьвет,
Нiбы вар’ят на пiсталет,
Зь якога ён заб’е сябе,
Не разумеючы ў журбе.
Што гэта сьмерць, што гэта тло,
А не анёльскае сьвятло...
На белым прысаку зiмы,
Як чорныя вароны, мы
Шукаем нечага, крычым...
I ўсё, як сьнег, i ўсё, як дым...
 
 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка5

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка5

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць