Архіў

Андрэй Старавойтаў. Нам бы зь Менскам разабрацца

№ 30 (151), 8 лістапада 1999 г.


 

Нам бы зь Менскам разабрацца

 

28 кастрычніка, на 60-я ўгодкі далучэньня Вільні да Літоўскае Рэспублікі, адбылася пазачарговая сэсія літоўскага парлямэнту. Паседжаньне адкрыў старшыня сэйму Вітаўтас Ландсбэргіс, які зазначыў, што гэтая дата надзвычай важная, бо «адбылося вяртаньне Вільні і Віленскага краю Літве. 60 гадоў таму гістарычная справядлівасьць вярнула краіне спадчыну».

З нагоды ўрачыстасьцяў старшыня ВС РБ Сямён Шарэцкі ў Камітэце правоў чалавека літоўскага Сэйму адказаў на пытаньні літоўскіх парлямэнтароў:

«Паважаныя калегі. Ніводзін дэмакрат наш сёньня, я вас у гэтым запэўніваю, не прэтэндуе ні на колькі зямлі па-за нашымі межамі! Прытым гэта тычыцца ня толькі Літвы, але і Расеі, і Польшчы».

На гэта старшыня Камітэту сп.Зінгерыс удакладніў:

«Спадар Пазьняк, зь якім у нас добрыя ўзаемадачыненьні, у 92-м годзе высоўваў гэткія прэтэнзіі».

Сямён Шарэцкі:

«А я магу сказаць, што з боку пэўных літоўцаў лічыцца, што Літва цягнецца аж за Нарач. Але нельга ж выхопліваць гэткія рэчы й разьдзімаць іх. Я вам аўтарытэтна заяўляю, што ніколі гэтае пытаньне ўсур’ёз не падымалася. Запэўніваю, што ня будзе ўздымацца й надалей, што нібыта сталіца Вільня ёсьць сталіцаю Беларусі. Нам трэба думаць пра тое, каб цяперашняя сталіца Беларусі — Менск — стаў беларускім горадам».

Адносна гістарычнага статусу беларусаў у Вільні Сямён Шарэцкі сказаў літоўскім калегам наступнае:

«Мы, беларусы, удзячныя жыхарам Вільні ўсіх нацыянальнасьцяў, якія на працягу доўгіх стагодзьдзяў давалі магчымасьць прыяжджаць сюды беларусам і ствараць тут свае друкарні (я маю на ўвазе Скарыну), пачынаць тут і нашае пісьменства, і адукацыю»...

Нагадаю, што літоўскае войска ўвайшло ў Вільню 23 кастрычніка 1939 году пасьля таго, як горад, так і не атрымаўшы афіцыйнага статусу сталіцы Заходняй Беларусі, быў пакінуты Чырвонай арміяй згодна з пагадненьнем паміж фашыстоўскай Нямеччынай і сталінскім СССР, як і было абумоўлена ў пакце Молатава-Рыбэнтропа.

Андрэй Старавойтаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела1

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Усе навіны →
Усе навіны

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць14

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу6

Збіраюцца пастрожыць правілы для інтэрнэт-гандлю1

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі10

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела1

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць