Архіў

Паштовая скрынка

№ 32 (153), 29 лістапада 1999 г.


 

Паштовая скрынка

 

Міхасю С. зь Менску. Няма сэнсу дыскутаваць далей — і Вам, і нам, і ўсім усё ясна. Ці гэта Вы надрукаваліся ў газэце «Лімонцы»?

Сяргею Г. зь Берасьця. Не дапоўнім, бо гэта рымэйк беларускіх савецкіх арыгіналаў.

Ангеліне М. зь Менску, Л.Б. і Я.К. з Воршы. «НН» застаецца перакананаю ў патрэбнасьці новага курсу БНФ.

Віталю С. зь Менску. Ня дужа даўно тэлефанавалі яму ў Варшаву, прасілі, дык адказаў: «Няма калі».

Сяргею Б. з Гомеля. Пра Скарыну й сэкс у Вас выйшла нешта няяснае.

Хведару К. з Маладэчна. Шкада, што газэта да Вас даходзіць толькі ў пятніцу. Мо маладэчанскі шапік ТБМ мог бы колькі трэба асобнікаў у нас забіраць у панядзелак, а Вы б там куплялі?

У жыцьці герояў Вашых эцюдаў не адбываецца нічога вартага ўвагі пісьменьніка, а самі яны не ажываюць са старонак, і мы іх не пазнаем.

Сяргею П. зь Берасьця. «Грамадзкая фрустрацыя праз палітычны нарцысізм»: quod licet B. non licet P. Момантамі заскладана як для газэты. Момантамі надмерна прыгожа й пакручаста — што выклікае недавер. Агульная цьмянасьць і манія заразумелых словаў і зваротаў. Цяжка ў маладым веку пісаць у неакрэсьленым жанры. Цьвёрда вызначаны капыл, напрыклад, кніжнай рэцэнзіі, фэльетону ці міжнароднага камэнтара дысцыплінаваў бы. Але вельмі просім не пакідаць пісаць.

Кастусю Б. з Мар’інай Горкі. Чытайце тых пісьменьнікаў, якія згадваліся ў «НН» ад ’91-га да ’99-га.

Сержуку Н. Вельмі добра Вы пішаце пра «неасэнсаванае чаканьне моманту, калі можна будзе выкарыстаць свой патэнцыял». Толькі ж можна і не дачакацца. І яшчэ кажуць, што два самыя брыдкія заняткі — чакаць і даганяць... Часам здаецца, што Лукашэнка ў такіх развагах ні пры чым, або што ён — толькі «адмазка», якой людзі апраўдваюць сваё баімства жыць.


Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць