Архіў

Аляксей Дзікавіцкі. Іван Іванавіч Данаец

№ 25 (182), 19 — 26 чэрвеня 2000 г.


 

Іван Іванавіч Данаец

 

Афіцыйная столінская раёнка «Навіны Палесся» напісала, што намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Іван Пашкевіч, быўшы на Століншчыне, скуль ён родам і дзе яго калісьці абралі ў Вярхоўны Савет, перадаў на будаўніцтва праваслаўных цэркваў у вёсках Вялікі Малешаў і Хотамель па 100 тысячаў рублёў, а ў вёсцы Гарадная — два чэкі па 980 тысячаў рублёў. Агулам на 2000 даляраў, ці што. Далей газэта паведамляе, што «такая дапамога аказваецца Іванам Іванавічам ня ў першы раз».

Адкуль жа Пашкевіч зь ягоным дзяржаўным заробкам мае такія грошы на дабрачыннасьць?

Адзін чэк на 980 тыс. рублёў з банку «Залаты талер» падпісаны жонкай Івана Пашкевіча Галінай, якая таксама працуе на дзяржаўнай службе, другі — нейкім Леанідам Сьвінгерам. Высьветліць у Галіны Пашкевіч, адкуль яна мае столькі грошай, нам не ўдалося. Іван Пашкевіч паведаміў нам, што ён папросту выкарыстаў (!) рахунак жонкі і сп.Сьвінгера, каб правесьці празь яго грошы, якія ён знайшоў па просьбе землякоў (!).

Паводле некаторых зьвестак Іван Пашкевіч сваім коштам таксама падпісаў на афіцыйную раёнку «Навіны Палесься» каля 1000 сваіх землякоў. Сп.Пашкевіч гэта пацьвердзіў і сказаў, што выпіша яшчэ. Праўда, у рэдакцыі «Навінаў Палесься» і на столінскай пошце гэтую інфармацыю катэгарычна абверглі.

Варта дадаць, што яшчэ на пачатку году на Століншчыне зьявіліся каляровыя каляндарыкі з партрэтам Івана Пашкевіча, надпісам «Іван Пашкевіч — ваш дэпутат» ды пажаданьнямі шчасьлівага году. Прычым гэтыя каляндарыкі, таксама надрукаваныя невядома за якія грошы, распаўсюджваліся ня толькі ў Століне, дзе Пашкевіч дэпутатам, але і ў Давыд-Гарадку — у цяперашняй акрузе сацыял-дэмакрата Паўла Знаўца. А на Вялікдзень Іван Пашкевіч з фальклёрнымі калектывамі езьдзіў па вёсках Давыд-Гарадоцкай зоны ды ў часе канцэртаў агітаваў галасаваць за сябе.

У Цэнтральнай выбарчай камісіі на наша пытаньне, ці не зьяўляецца ўсё гэта парушэньнем закону, сакратар ЦВК Іван Ліхач адказаў, што Іван Іванавіч закону не парушае, бо «выбары яшчэ не абвешчаныя», і таму Іван Іванавіч цяпер «свабодны грамадзянін».

Такім чынам, свабодны грамадзянін Іван Пашкевіч можа невядома чыім коштам і далей свабодна рыхтавацца да яшчэ не абвешчаных выбараў.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск


Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць