Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 37 (194), 11 — 18 верасьня 2000 г.


 Лісты ў рэдакцыю

 

Мой асабісты байкот

Чаму я вырашыў байкатаваць выбары? Гэта не палітычная акцыя Сымона Глазштэйна, гэта грамадзянская пазыцыя. Паспрабую патлумачыць, чаму яна такая. Здаецца, быў Кангрэс дэмакратычных сілаў. Здаецца, усе партыі так званага дэмакратычнага блёку вызначыліся і вырашылі. Рашэньне было цьвёрдае. Сфатаграфаваліся. Разышліся. І вось тады пачаліся выбрыкі. Спачатку сп. Статкевіч заявіў, што ён сам безумоўна выбары ігнаруе, але ж ня можа астатнім забараніць тое ігнараваньне. А пазьней крыху Беларусь даведалася, што і лідэр БСДП (НГ) балятуецца, тлумачачы ўсё развагамі пра «рэальную палітыку». Маўляў, сп. Статкевіч атрымае легальнасьць і нейкую трыбуну. А сп. Чыгір сказаў, што ён сам безумоўна падтрымлівае рашэньні Кангрэсу, але, каб пазьбегчы чарговага арышту, мусіць пазмагацца за мандат. Што там сказалі сп. Грушавы, Злотнікаў, Навасяд я ўжо й ня памятаю. Бо патлумачыць і абгрунтаваць можна ня толькі што згодніцтва, а літаральна ўсё.

Іхнае тлумачэньне сваіх крокаў мяне як грамадзяніна штурхае да таго, каб яшчэ раз, больш дакладна і жорстка, зафіксаваць сваю грамадзянскую пазыцыю.

У 1999 годзе прайшлі выбары ў мясцовыя саветы. І тады мала хто сумняваўся, што ўдзел у падобных акцыях вельмі праблематычны. Тады, як і зараз, грамадзянам не далі магчымасці выбару. Канечне, фармальна бюлетэні былі запоўненыя прозьвішчамі, выбарчыя камісіі наштампавалі дзясяткі тысячаў бюлетэняў, а потым «абпрацавалі» апячатаныя скрынкі дзеля галасавання. Але ж выбараў не адбылося, бо выбару не было. Выбараў у поўным значэньні гэтага слова. Які выбар, калі рэжым сам фармуе кішэнныя выбарчыя камісіі? Які выбар, калі заканадаўства не прадугледжвае магчымасьцяў дзейснага кантролю? Які выбар, калі вынікам яго стане фармаваньне пустазвонных саветаў і псэўдапарлямэнту з пшыкам замест паўнамоцтваў?

Чаму ж я тады маю хадзіць на выбары? Каб дапамагчы Статкевічу і Навасяду? Каб яны пры маёй дапамозе сталі дэпутатамі гэтай сумнавядомай палаты?

Як сказала адна бабка: «Мэры і падмэркі»... Нібыта пра іншае казала, а колькі ў тых словах праўды. Дробныя палітычныя дзеячы...

Яны дэманструюць усім нам сваю палітычную гнуткасьць, называюць яе «прагматызмам». Я ня супраць яго. Аднак «сувязі сувязямі, але ж і сумленьне трэба мець»!

Колішні старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, а зараз намеснік кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі Аляксандар Абрамовіч неяк прызнаўся, што яму надакучыла быць галодным. Дык не хавайце ж і вы, «далучэнцы» да выбараў, сваіх сутнасных памкненьняў! Ну, хочацца вам стаць «сыстэмнай апазыцыяй» пры ўладнай кармушцы. Хадзеце, хадзеце туды, але ж памятайце: сумленьне і шчырую павагу вы губляеце на столькі, на колькі бліжэй стасуецеся з антыбеларускай дзяржавай.

Можна было б нешта зразумець, каб вылучэнцы займелі нейкую трыбуну і зь яе вышынь маглі паўплываць на палітычны расклад. Але дзе там, калі ўся прэса ў руках прэзыдэнта.

У часы таталітарнай савецкай улады нікому не прыходзіла на думку ўдзельнічаць у выбарах, бо ўсе разумелі іх бессэнсоўнасьць. У часы «Салідарнасьці» палякі замест перадвыбарчай баўбатні выходзілі са сьвечкамі на вуліцы, стваралі «паралельнае грамадзтва», будавалі будучую дэмакратычную Польшчу. Таму й перамаглі.

Заклікаю сяброў сацыял-дэмакратаў выходзіць з гэтай партыі. Такім чынам вы прадэманструеце сваё асуджэньне згодніцтва і апартунізму. Заклікаю вас выходзіць з гэтай здрадлівай партыі яшчэ і таму, што ўжо ясна, хто будзе разбураць дэмакратычнае адзінства на час выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі.

Сымон Глазштэйн

 

Зноў пра ліцьвінства

Сутнасьць беларускага культурнага кантэксту палягае на тым, што мы спрабавалі стварыць нацыю, акцэнтуючы этнаграфічны фактар. Гістарычная практыка паказвае, што гэты фактар мала або зусім нядзейсны. Ад часу, калі акадэмік Карскі накрэсьліў межы беларускага этнасу, страчана каля паловы гэтай тэрыторыі (Віленшчына, Беласточчына, Смаленшчына, Браншчына і г.д.). Падобная доля прыгатаваная і для астатняй беларускай тэрыторыі (РБ). Кардынальна зьмяніць сытуацыю можна толькі падпіраючыся на рэальную сілу, г.зн. сьвядомасьць!.. А таксама на традыцыю.

На тэрыторыі РБ мы маем толькі дзьве гістарычныя і рэальна дзейсныя традыцыі: палянійна-крэсавяцкая і беларуская (празаходняя). Назіраецца ўзьнікненьне трэцяй — пратэстанцкай, з цэнтрам у Заходнім Палесьсі.

Аб’яднаньне гэтых сілаў у адну найбольш магчыма з прычыны таго, што яны самасьвядомыя і зьяўляюцца суб’ектам гістарычнага працэсу, г.зн. ведаюць, чаго хочуць і за якія сьвятыні змагаюцца. Будаваць беларускую сьвядомасьць, ігнаруючы гэты фактар, з сумнеўнай надзеяй на абуджэньне Ўсходу — беспэрспэктыўна.

Выхад: пошук сынтэзуючай ідэі, якая аб’яднае ўсе самасьвядомыя сілы на падмурку гістарычнай традыцыі.

Такая ідэя толькі адна — ліцьвінства! Яна толькі здольная скончыць з прымітыўнымі спрэчкамі, які з нашых паэтаў напісаў вершаў больш: па-польску ці па-беларуску.

На тле гэтай ідэі знойдуць сваё месца і А.Міцкевіч, і Янка Купала. Усе яны тварылі падмурак інтэгральнай ліцьвінскай нацыі.

Трэба пра гэта заяўляць адкрыта!

Трэба вызначыцца тэрміналягічна!

Віктар Жэлезны, в.Люсін Ганцавіцкага р-ну


Каментары

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць