Архіў

Алег Дашкевіч. Наша Ніва

№ 23 (232), 4 чэрвеня 2001 г.


 Наша Ніва

апавяданьне

Алег Дашкевіч

 

“Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца,” — шыплівы голас дынаміка ледзь было разабраць. Дзьверы з грукатам сышліся і цягнік рушыў далей.

— Ат, халера!

Край шклянкі балюча дзюбнуў па зубах, і гарэлка, пераліўшыся, пацякла па зарослым падбародзьдзі мужыка ў зашмальцаваным пінжачку.

— Гы-гы-гы! Сьцеражыся цягніка, Юзік!

Ягоныя спадарожнікі гучна сьмяяліся, моршчачы няголеныя твары. Той, што сядзеў ля акна, схіліўся над разасланай на седале газэтай, сьцізорыкам адкроіў ад шматка скрылік сала, паклаў яго на кавалачак хлеба, кружок гурка й працягнуў Юзіку.

— Прыкусі во лепей, — і зноў схіліўся над салам. Газэта коўзалася па драўляным сядзеньні разам з рукой, што адразала ад шматка чарговы скрылік, з-пад заламанага краю была бачная частка газэтнага імя: “...ша Ніва”. Мужыкі моўчкі жавалі, зрэдку бліскаючы шчарбатымі ратамі з мэталёвымі каронкамі. Ляснулі дзьверы тамбуру, і ў вагон увайшоў нібы каўбой Мальбара з тэлевізійнае рэклямы — у насунутым на вочы стэтсане, з паставай Шварцэнэгера й пышнымі закручанымі дагары вусамі. Гайдаючыся, як на палубе, ён параўнаўся з кумпаніяй і ўсьсеўся насупраць. Мужыкі кульнулі па апошняй і, хрумкаючы гуркамі, схавалі пустую пляшку. Салёны расол цёк па мазольных пальцах і крапаў на газэту, ягоны сьлед няўхільна набліжаўся да тлустай сальнай плямы.

Мужыкі ляніва абмяркоўвалі вынікі “бітвы за ўраджай”, адсутнасьць заробкаў, паліва й дэталяў для сваіх камбайнаў.

— З такім рухавіком мая “Ніва” можа загнуцца ў любы момант, — сумна зазначыў Юзік.

Мужыкі згодна заківалі. Каўбой, які да таго абыякава глядзеў у вакно, павярнуў галаву ў бок кумпаніі, зірнуў на Юзіка, пасьля на тлустую газэту з парэшткамі ежы, натапырыў вусы й гучна запытаў:

— Чыя газэта?

— Мая, — сказаў Юзік.

— І дзе ж ты яе знайшоў, дзядзька? — дапытваўся Мальбара.

— Пляменьнік зь Менску прывёз. А што? – мужычок нэрвова сьцепануў плячыма.

— Давай яе сюды.

Каўбой, не чакаючы згоды, строс з газэты крошкі.

— Першая беларуская газэта, — прачытаў Юзік радок пад назвай.

— Вы ж, дзядзькі, беларусы, — трубнуў каўбой.

Усе тры камбайнэры моўчкі хітнулі галовамі.

— Ну, дык беларусы на гэтай газэце не ядуць. Беларусы яе ЧЫ-ТА-ЮЦЬ.

Газэта яшчэ раз матлянулася ў паветры й зьнікла ў кайстры з надпісам “Adidas”. Праз сэкунду з той самай кайстры зьявілася пляшка «Белавескай» з ужо скручаным коркам. Схапіўшы бліжнюю шклянку, каўбой кульнуў туды “горкай настойкі”.

— Ну дзядзькі, за нашу й вашу Ніву!

Глынуўшы, каўбой паставіў пляшку са шклянкай, падкруціў вусы, насунуў на лоб свой стэтсан і, не разьвітваючыся, выйшаў.

— Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба...

— Станцыя Седча, — прагугнеў голас з дынаміка, перакрываючы вядомы матыў. — Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца.


Каментары

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць