Архіў

Алесь Кебік. Калектыўнае злачынства ад страху

№ 40 (249), 1 кастрычніка 2001 г.


 

Калектыўнае злачынства ад страху

Паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, з кожных чатырох дарослых беларусаў трое — прыхільнікі цяперашняга рэжыму. Ня трэба рабіць паралельнага падліку галасоў на тое, каб сказаць, што гэта ня так. Словам, як казаў Сталін, ня важна, як прагаласавалі, важна, як падлічылі.

 

Як такое стала магчыма?

Па-першае, за сем гадоў А.Лукашэнка цалкам сабраў усю ўладу ў сваіх руках. Фактычна пазбаўленыя паўнамоцтваў парлямэнт, суд і пракуратура, Савет Міністраў. Усё стаў вырашаць адзін чалавек. Органы мясцовага самакіраваньня былі замененыя на “вэртыкаль”. Куды пры гэтым глядзелі людзі? Усе незадаволеныя былі выгнаныя з пасадаў: адныя эмігравалі, другія за кратамі, трэція прапалі. На іх месца Лукашэнка часьцяком садзіў людзей, запрошаных з Расеі, для якіх не існуе інтарэсаў Беларусі, а ёсьць толькі пасада. Як правіла, гэта людзі, якія ні ў якай іншай сытуацыі не зрабілі б такой кар’еры. Зь іхнай асабістай адданасьцю Лукашэнка мог разьлічваць на любыя адсоткі. І яны не падвялі.

Па-другое, былі створаныя абсалютна няроўныя ўмовы для кандыдатаў. У якім аб’ёме на слыху ў людзей быў Лукашэнка і ў якім аб’ёме – Ганчарык? За першым стаяла ўся дзяржаўная прапаганда, за другім — прыватная ініцыятыва асобных людзей. Першы арыштоўваў актывістаў другога, зачыняў ягоныя штабы на месцах, а ў дзень галасаваньня яшчэ й вылучыў яму ўсе тэлефоны. Што мог супрацьпаставіць яму другі?

Па-трэцяе, у выбарчыя камісіі не патрапіў ніхто “з гэтага боку”. Гэтаксама, як на многія ўчасткі не дапускаліся незалежныя назіральнікі. Чаго ж баяліся, што нехта пастаіць ды паглядзіць, як у вас усё чыста і законна?

У папярэднім галасаваньні ўзялі ўдзел да 20% выбарцаў. Ніхто не аб’явіў яго вынікаў. Бюлетэні папросту ўкінулі ў агульны кацёл. А што за бюлетэні? Паперкі, якіх на любым ксэраксе можна адштампаваць колькі заўгодна. І вось вам, Аляксандар Рыгоравіч, адсоткі. Усё самі зрабілі, ніхто чужы ня бачыў.

Уражвае маштаб афэры. Гэта ж цэлае мора народу па ўсёй краіне рабіла замоўленае ўладай ад страху перад той самай уладай. Ня дзеля лепшага свайго жыцьця, бо за сем гадоў добра ведаюць, з чым маюць справу, а менавіта дзеля боязі страціць працу, заробак, стабільнасьць.

Выбары засьведчылі замацаваньне ў Беларусі дыктатуры аднаго чалавека – на ўзор дыктатураў у Лацінскай Амэрыцы. Праблема не ў Лукашэнку асабіста, а ў тых дзясятках тысячаў паняволеных ім сябраў камісій на выбарчых участках па ўсіх гарадох і вёсках краіны. Згадаю тут словы Пазьняка пра тое, што яшчэ пяць гадоў Лукашэнкі ператвораць беларускі народ у калекаў. Згадаю таксама словы аднаго лацінаамэрыканскага пісьменьніка пра тое, што дыктатура не прамінае лёгка, бо ўядаецца ў народ да мозгу костак.

9 верасьня мы ўсе пераканаліся, што ў Беларусі выбары – гэта ня сродак ад дыктатуры.

Алесь Кебік


Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць