Улада11

Сярэдні заробак у Беларусі — 309 даляраў

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені — красавіку гэтага года склала Br641 тыс

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені — красавіку гэтага года склала Br641 тыс [299 даляраў]. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве статыстыкі і аналізу рэспублікі, у красавіку сярэдняя зарплата склала Br662 тыс.[309 даляраў у эквіваленце]. Гэта на 0,4 працэнта больш (на Br2 тыс.), чым у сакавіку бягучага года.

Паводле даных статыстычнага ведамства, у Беларусі рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені — красавіку 2007 года ўзрасла на 10,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. Рэальная зарплата ў красавіку у параўнанні з сакавіком гэтага года павялічылася на 0,6 працэнта.

У Міністэрстве статыстыкі і аналізу адзначылі, што ў красавіку бягучага года суадносіны намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы да мінімальнага спажывецкага бюджэту складалі 240,6 працэнта, да бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — 370,3 працэнта. У красавіку 2006 года гэтыя паказчыкі былі адпаведна 222,4 працэнта і 342,5 працэнта.

Мінімальны спажывецкі бюджэт аднаго члена сям’і з чатырох чалавек у красавіку 2007 года склаў Br275 тыс., бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — Br178,7 тыс.

Сярэдні памер пэнсіі складае 278,8 тыс. рублёў [130 даляраў]

Каментары1

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць