Архіў

Навіны гаспадарскія

№ 17 (279), 3 траўня 2002 г.


З усёй краіны

 

10% акцыяў “Азоту”, “Паліміру”, “Нафтану” і “Белшыны” прапануюць расейскім інвэстарам напачатку. Такое рашэньне папярэдне прыняў “Белнафтахім”. Гэтая дзяржаўная кампанія таксама абвесьціла, што хоча прадаць яшчэ некалькі прадпрыемстваў — полацкае аб‘яднаньне “Шкловалакно”, Гомельскі хімічны завод, Гарадзенскі мэханічны завод, Барысаўскі завод плястмасавых вырабаў. Пакупнікоў на іх пакуль няма.

Да 230 млн. даляраў узрасла запазычанасьць Беларусі за газ. Гэта на 43 млн. болей, чым у пачатку году. “Газпром” прапаноўвае аддаць яму за гэта 20% акцыяў “Белтрансгазу”. Наш урад пагаджаецца прадаць тыя акцыі толькі за грошы.

Падаткі ад здачы кватэраў зацьвердзілі ў сталіцы. З тых, хто здае 1-пакаёўку, у год будуць браць 12 базавых велічыняў, за 2-пакаёўку — 24, 3-пакаёўку — 36, 4-пакаёўку — 48, за 5 і болей пакояў — 60.

Удвая павялічыць тэрыторыю сталіцы мае Менгарвыканкам да 2030 г. Пашыраць горад плянуюць у заходнім кірунку. Згоды на пашырэньне, праўда, пакуль не дае аблвыканкам, бо ў такім разе горад “захапае” найлепшыя землі Менскага раёну.

Тры новыя праекты пачынаюцца ў вольнай эканамічнай зоне “Менск”. Беларуска-расейскае таварыства “Востраў” будзе вырабляць тут прамысловыя лядоўні, амэрыканскае прадпрыемства “Прынцім-Пак” — упакоўку, а таварыства “Белбрыкпрам” — карбанатную цэглу. Пад новыя праекты прыйдзе 6 млн. даляраў інвэстыцый і створацца 270 працоўных месцаў.

ЗБОРЫ ЗА ПАРКОЎКУ ў спэцыяльна абсталяваных месцах зьменшаныя. Цяпер пагадзінны збор за паркоўку да 20 хвілін складзе 0,03 базавай велічыні (БВ), да гадзіны — 0,06 БВ, уночы (з 19 да 9 гадзін) — 0,01 БВ. Месячны абанэмэнт за карыстаньне паркоўкай будзе каштаваць 3 БВ, калі плаціш гатоўкай, і 4 — па безнаяўным разьліку. Месячнае рэзэрваваньне месца на паркоўцы абыдзецца ў 6 БВ.

Авіярэйс з Горадні ў Беласток наладзяць з чэрвеня. Рэйс будзе рабіць самалёт Ан-2, палёт будзе цягнуцца паўгадзіны.

Тры тыдні можа не працаваць беларуская гаспадарка. Па зьвестках Мінэканомікі, у пачатку красавіка запасы непрададзенай прадукцыі склалі 76% ад сярэдняга паказьніку вытворчасьці за месяц. Адначасова 47,7% прадпрыемстваў мелі страты.

1,7% СКЛАла інфляцыя за першыя тры тыдні красавіка. Агулам сёлета цэны ўзрасьлі ўжо на 14,7%, тады як Нацбанк плянаваў рост 20—27% на ўвесь год.

ХЛЕБ ПАДАРАЖЭЎ на 10%. Адгэтуль цана на белыя булкі стане свабоднай.

Абавязковае страхаваньне будзе дазволена ажыцьцяўляць толькі дзяржаўным страхавым кампаніям. Гэткую пастанову рыхтуе Міністэрства фінансаў. Калі яе прымуць, большасьць страхавых кампаній збанкрутуе.

На 7—12 дзён затрымалі пэнсіі ў красавіку. Міністэрства працы шукае крэдыты, каб сплаціць запазычанасьці пэнсіянэрам да Вялікадня.

16,5 млн. крэдыту атрымае сьветлагорскае “Хімвалакно” ад Кувэйцкага фонду арабскага эканамічнага разьвіцьця на рэканструкцыю вытворчасьці поліэтэрнага тэкстылю. Сплачваць будзе цягам 20 гадоў.

1,3 млн. даляраў выдаткуе бюджэт Менску на будоўлю футбольнага манэжу на пр.Машэрава.

дзяржава перастане фінансаваць зь бюджэту будоўлю аб’ектаў сацкультбыту, пасьля таго як у чарнобыльскай зоне дабудуюць бальніцы й школы, пачатыя за савецкім часам. Датавацца будзе толькі жыльлё. Такую заяву зрабіў Лукашэнка 26 красавіка ў Чачэрскім раёне.

Страйкавалі працаўнікі ААТ “Ворша” (былы завод “Легмаш”). На прадпрыемстве крызыс збыту, бо аршанскія швейныя машынкі перасталі купляць у Расеі, на якую арыентаваная вытворчасьць. У пачатку красавіка калектыў ужо страйкаваў, і ўлады за два дні знайшлі грошы на выплату заробку. Цяперашні страйк “прафіляктычны”. Рабочыя патрабавалі ад дырэктара гарантыяў выплаты заробку з 25 красавіка, а той не адказаў. Яшчэ бестэрміновы страйк мае на мэце апярэдзіць намер адміністрацыі адправіць калектыў у вымушаны адпачынак на першую палову траўня.

У прыватызацыі “Белнафтахіму” могуць узяць удзел заходнія інвэстары. “У адрозьненьне ад расейскіх кампаній заходнія вельмі асьцярожныя. — кажа прэзыдэнт кампаніі Іван Бамбіза. — Яны ніколі не аб’яўляюць пра сябе, пакуль не прыходзяць на фондавы рынак і не купляюць нейкі пакет акцыяў”.

Сяржук Іваноўскі, М.Ч.

 

Покладу патрэбная кроў

Стан абаронцы Курапатаў 24-гадовага Алеся Поклада, які 11 дзён знаходзіцца ў рэанімацыі апёкавага цэнтру Менскай больніцы хуткай дапамогі, па-ранейшаму цяжкі. У хлопца высокая тэмпэратура, яму штодзень робяцца пераліваньні плязмы. Алесю зрабілі апэрацыю нэкратаміі — выдаленьня зьмярцьвелых тканак. Цяпер яму патрэбная донарская кроў. Здаваць яе могуць паўналетнія асобы зь менскай прапіскай, даведкамі пра флюараграфію і стан здароўя з указаньнем хваробаў за апошні год. Група крыві можа быць любая. Прымаюць яе ў аддзяленьні пераліваньня крыві бальніцы хуткай дапамогі з 8.30 да 11.30.

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць