Архіў

Сьпеўнік ксяндза Завальнюка

№ 31 (293), 23 жніўня 2002 г.

Сьпеўнік ксяндза Завальнюка

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падрыхтаваў да друку каталіцкі сьпеўнік. У яго ўвайшлі як сьпевы, што выконваюцца падчас імшы, так і проста песьні рэлігійнага характару.

Сьпеўнік складаецца зь дзьвюх частак. Першая — песьні на ўвесь год, на імшу і проста “для душы”. Другая — малітвы на пахаваньні (у адрозьненьне ад праваслаўных, каталікі могуць хаваць без ксяндза).

Наклад кнігі будзе невялікі: яна прызначаецца для распаўсюду па каталіцкіх парафіях, якіх у Беларусі больш за чатыры сотні. Аналягічныя сьпеўнікі па-польску мае бадай кожная парафія ў Польшчы. Беларусі пакуль хваліцца няма чым. А патрэба ў сьпеўніку вялікая: падчас малітвы вернікі ў касьцёле мусяць сьпяваць усе разам. З дапамогай сьпеўніка гэтая задача спросьціцца. Зборнік, праца над якім пачалася ў сярэдзіне 90-х, мае выйсьці ў найбліжэйшыя месяц-два. Цяпер ідзе апошняя дапрацоўка.

У сьпеўнік увайшлі як уласна беларускія сьпевы, узятыя зь міжваеннага заходнебеларускага выданьня “Голас душы” ды з эмігранцкіх сьпеўнікаў, так і перакладзеныя адмыслова для гэтага выданьня.

Перакладаў тэксты польскіх песень Алесь Траяноўскі: “Найбольш клопату было з прыстасаваньнем націскаў. Трэба было зрабіць так, каб націскі ў беларускім тэксьце адпавядалі польскаму варыянту, — бо гэта ж песьні. А потым неабходна было яшчэ ўзгодніць з музычным ладам”.

Не абышлося безь перапрацоўкі тэкстаў: “Была там песьня пра “Матку Боску Чанстахоўску”, — кажа сп. Алесь. — Але што нам тая Чанстахова? Яна ж недзе далёка ў Польшчы. Дык я ўставіў у тэкст згадку пра Маці Боскую Будслаўскую. Была яшчэ там песьня пра Божую дапамогу пад Венай: гэта вядомая гісторыя, калі войскі Рэчы Паспалітай разьбілі туркаў. Але ад нас Вена таксама няблізка. Дык я замяніў Вену на Воршу”.

Здараліся пры падрыхтоўцы сьпеўніка і кур’ёзныя выпадкі. Алесь Траяноўскі згадвае, як азадачыла яго польская песьня пра “Чарнявую Мадону”: “А потым выявілася, што гаворка ідзе пра вядомы абраз “Чорная Мадона”. Проста сваім часам перакладчык песьні на польскую ў гэтым не разабраўся”.

Аркадзь Шанскі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць