Архіў

Выбар Уладзімера Мацкевіча

ФОТА IREX-PROMEDIA

Нядаўна на канале АНТ стартаваў новы праект — ток-шоў «Выбар». Адным зь ягоных сюрпрызаў было тое, што ў якасьці вядучага выступіў палітоляг Уладзімер Мацкевіч. Сябар апазыцыйнае партыі кіруе тэлепраграмай. Яшчэ перад прэзыдэнцкімі выбарамі ён даказваў у «НН», што галасаваць трэба ня супраць усіх, а за Ганчарыка. Чаму ён пайшоў працаваць на АНТ? Ці гэта прыкмета лібэралізацыі? Гутарка з У.Мацкевічам.

ФОТА IREX-PROMEDIA
Уладзімер Мацкевіч: З тэлебачаньнем я пачаў працаваць яшчэ падчас падрыхтоўкі перадачы Паўла Шарамета «Праспэкт». Потым былі іншыя праекты. Няблага разумеюся ў гэтай справе. Хочацца зрабіць добрую перадачу, ад якой была б карысьць і якая мела б сэнс. Таму, калі зьявілася прапанова весьці ток-шоў, я пагадзіўся. Мне пасуе быць першапраходцам. Праца для мяне вельмі цікавая, але й няпростая. У гэта цяжка паверыць, але факт: мы ня ўмеем размаўляць, крытыкаваць, займаць пазыцыю. Так цяжка зь людзьмі, якіх запрашаеш на перадачу!..

«НН»: Як сябры і знаёмыя паставіліся да Вашага зьяўленьня на АНТ?

У.М.: Сябры цалкам нармалёва, а знаёмых у мяне шмат, і тут даводзілася чуць рознае. Некаторыя кажуць: «Даўно ведалі, што ты — гэбіст…»

«НН»: Ці будзеце Вы цяпер зьяўляцца ў апазыцыйным друку?

У.М.: За апошнія гады я цалкам адышоў ад актыўнае палітыкі.

«НН»: Вы захавалі сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі?

У.М.: Так, але я выйшаў зь яе кіроўных органаў.

«НН»: Тэмы для перадачаў выбіраеце самі ці працуе каманда?

У.М.: У мяне ёсьць каманда, але яна «цякучая». Я — кіраўнік праекту, але не ўладальнік — ні каналу, ні грошай. Я многае павінен узгадняць. Трэба ўлічваць і палітыку каналу.

«НН»: Паводле нашых зьвестак, адна з падрыхтаваных перадачаў ток-шоў «Выбар» не пайшла ў этэр…

У.М.: Каб жа адна! Болей.

«НН»: А зь якой прычыны?

У.М.: З розных. Напрыклад, першыя праграмы, якія мы здымалі пры канцы мінулага году: нешта з напрацаванага «выгарала», а рабіць гэта бязь нейкага натхненьня не атрымліваецца. Прыйдзе час, мы да іх вернемся. Адна перадача ня выйшла, бо мы яе «замарозілі», адклалі. Але і яна зьявіцца.

«НН»: Перадачы ідуць у запісе?

У.М.: Мне не хацелася б распавядаць пра тэлевізійную кухню. Дакладна гарантую, што галасаваньне ідзе ў рэальным часе, як кажуць, «у жывым этэры», у панядзелкі. А ў нядзелі, зразумела, паўтор.

«НН»: Ці сапраўды ў «Выбар» тэлефануюць тысячы людзей?

У.М.: Так. Гэта можна праверыць, бо зьвесткі ёсьць на сайце «Белтэлекаму».

«НН»: Вы новы чалавек на АНТ. Вам падабаецца атмасфэра, якая там пануе? Там насамрэч робіцца новае беларускае тэлебачаньне?

У.М.: Так. Супрацоўнікі АНТ імкнуцца стварыць прафэсійны канал. Хоць усе разумныя людзі і ўлічваюць умовы, у якіх мы працуем.

Гутарыў С.Ё.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў102

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць