Архіў

Зона без памераў

Праект ахоўнай зоны вакол Курапатаў, распрацаваны на замову Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, прыняты. Аднак «Вігэўрабуд» не адракаецца сваёй задумы збудаваць ля Курапатаў катэджны пасёлак «Сонечны».

20 траўня навукова-мэтадычная рада Дэпартамэнту захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны зацьвердзіла праект ахоўнай зоны вакол Курапатаў. («НН» пісала пра гэты праект у №14.) Але памеры ахоўнае зоны будуць вызначаныя толькі пасьля таго, як Савет Міністраў прызначыць установу — уласьніка ўрочышча і прыме канкрэтны плян мэмарыялізацыі Курапатаў. Спадзявацца на тое, што плян мэмарыялізацыі будзе падрыхтаваны найбліжэйшым часам, не выпадае: у Міністэрства культуры на гэта няма грошай. Тым ня менш, цяпер на прылеглай да Курапатаў тэрыторыі, паводле словаў чыноўнікаў Дэпартамэнту, нельга будаваць.

Кіраўнік будаўнічай фірмы «Вігэўрабуд» Уладзімер Асіповіч паставіўся да рашэньня навукова-мэтадычнай рады скептычна: «Нічога яны не прынялі — гэта блеф, які цягнецца з 1989 году. Вакол Курапатаў ідзе палітычная гульня. Мы адступілі 150 м і захавалі санітарную зону. А з адваротнага боку ідзе ўпарадкаваньне трасы Заслаўе—Калодзішчы, і там бульдозэр працуе проста ў лесе». У.Асіповіч упэўнены, што рашэньне Дэпартамэнту ніяк не адаб’ецца на ягоных справах.

Тым часам КХП—БНФ зладзіла ў Курапатах талаку для аднаўленьня разбураных вандаламі крыжоў, а «Малады фронт» разглядае магчымасьць аднаўленьня сталае вахты памяці ў Курапацкім лесе. У сераду невядомыя аблілі чырвонай фарбай будаўнічую тэхніку на пляцоўцы катэджнага пасёлку. Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН адзін з абаронцаў Курапатаў, які не захацеў сябе назваць.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць