Архіў

У Полацку большае прыватных газэтаў

На Полаччыне зьявілася чарговая новая газэта — «ART Проспект».

Пакуль што яна выходзіць накладам 299 асобнікаў, але яе заснавальнік, наваполацкі бізнэсовец, уладальнік клюбу «Night City» Артур Асновін плянуе зарэгістраваць у Міндруку сваё выданьне і ўключыцца на мясцовым інфармацыйным рынку ў барацьбу за чытача. Раней гэты пэрыёдык выходзіў дадаткам да газэты «Информ-плюс». Пасьля таго як «И+», самую масавую газэту Полаччыны (8 тыс. асобнікаў), набыў бізнэсовец Ўладзімер Захараў, стала зразумела, што «ART-у» давядзецца мяняць «месца дысьлякацыі», бо абодва гэтыя прадпрымальнікі маюць свае ўласныя інтарэсы ў гандлёвым бізнэсе. Рэдактар «ART Проспекта» Сяргей Балай паведаміў, што канцэпцыя выданьня будзе ранейшая: жыцьцё клюбу «Night City», расповеды пра эстрадных выканаўцаў, культурныя падзеі рэгіёну, навінкі відэа-, аўдыё- і кампутарных гульняў. Рэдакцыя газэты пакуль знаходзіцца ў стадыі фармаваньня калектыву, а асобнікі прадаюцца ў гандлёвых кропках сп.Асновіна.

У рэгіёне выходзяць таксама свая спартовая газэта «Overтайм» і яшчэ каля дзесяці інфармацыйных ды рэклямных газэт, працуюць два рэтрансьляцыйныя тэлеканалы «Квант» і «Скіф» ды адзін кабэльны — «Вэктар», FM-станцыя «Эўропа-плюс Полацак». Толькі дзьве мясцовыя газэты, «Полацкі веснік» і «Новая газета», зьяўляюцца выканкамаўскімі. Зь незалежных пэрыёдыкаў самы аўтарытэтны — газэта «Химик». Больш за 90% СМІ Полаччыны фінансуюцца зь мясцовых крыніцаў. Усё часьцей полацкі бізнэс укладае свае грошы ў сродкі масавай інфармацыі.

Тамаш Гурба, Полацак

Каментары

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць