Архіў

Расея мяняе беларускіх грамадзянаў на расейскіх агентаў

Сэнсацыяй сталася тое, што абодва «катарцы», Ібад Ахмедаў і Аляксандар Дуброўскі, пры праверцы аказаліся грамадзянамі Беларусі.

У панядзелак у гэтым яшчэ былі пэўныя сумневы. Рэч у тым, што Ахмедаў падарожнічаў з катарскім пашпартам і, паводле інфармацыі дарадцы пасольства Беларусі ў Расеі Івана Карэнды, у такім разе мусіў разглядацца як грамадзянін Катару, бо «беларускае заканадаўства не прадугледжвае двайнога грамадзянства». Аднак у аўторак прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных унёс яснасьць: Ібад Ахмедаў «зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і яму будзе аказаная неабходная прававая і консульская дапамога. Ахмедаў застаецца грамадзянінам Беларусі да зьдзяйсьненьня працэдуры выхаду з грамадзянства, якой ён пакуль не рабіў». Катарскага пашпарта Ахмедава ў такой сытуацыі беларускае МЗС не прызнае і мае на гэта законныя падставы.

У аўторак зьявілася непацьверджаная інфармацыя, што Ібад Ахмедаў ужо вызвалены. МЗС Беларусі, аднак, нічога наконт гэтага паведаміць ня мог. Невядомым засталося і месца ўтрыманьня беларускага грамадзяніна ў Маскве. Магчыма, ён правёў колькі дзён на Лубянцы. У прэс-службе ФСБ Расеі карэспандэнту «НН» паведамілі, што «ў іх няма ніякай інфармацыі» пра затрыманьне ў Маскве беларускіх грамадзянаў. «А хто такі Ібад Ахмедаў?» — пацікавіўся супрацоўнік прэс-службы, нібыта не азнаёмлены з сытуацыяй.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Ёрш

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць