Архіў

Чаму яны галасуюць за Лукашэнку

Вялікі, бязьмежны зялёны спакой. Дрэвы, хмызы, пясчана-ржавая стужка рэчкі Віць і далёка-далёка — сіні прасьвет Прыпяці. Вакол назіральнай вежы ў вёсцы Тульгавічы зялёным морам сьпіць чарнобыльская зона. Хмызы занялі месца, якое вякамі адваёўваў чалавек. Так будзе выглядаць сьвет, закіданы нэйтроннымі бомбамі.

Раптам у абалоні Віці заўважаю загон з бульбаю. Ёсьць людзі! Значыць, нездарма мы дабіраліся сюды. Нам казалі, што ў Тульгавічах жывуць, але з машыны мы не заўважылі ў вёсцы прысутнасьці чалавека.

Бульбяное поле сярод нябыту

У вёсцы застаецца дзясятак старых, якія адмовіліся высяляцца. Плюс адзін самасёл — бомжык, што прывалокся аднекуль з Расеі. Спачатку жыў у суседніх Кажушках, дык тамака яго білі тамтэйшыя насельнікі-алькаголікі. А тут добрая грамада. Бомж дапамагае ў гаспадарцы, яго за тое кормяць. «Мэр» Тульгавічаў — Іван Шамянок, Есіпаў сын, прадстаўляецца ён па бацьку, мае 79 гадоў, а здаровы, як дуб мароны. Садзіць 60 сотак бульбы, трымае два кані. Жывы, бо не ўзялі на фронт у 44-м — захварэў на тыф.

Вакол старых — зьдзічэлы абшар радыяцыйнага запаведніку. У старых адвечныя клопаты. Дзікі ламаюць платы, дабіраюцца да бульбы. Рыюць пад хатамі, асабліва дзе растуць шаўкоўніцы. За 10 гадоў на бедненькай тульгавіцкай зямлі бяз догляду згінулі ўсе чыста яблыні й абрыкосы, выжылі толькі непераборлівыя палескія сьліўкі ды шаўкоўніцы.

Сяло палескае, на дзясятак вуліц, сотні хатаў. Хаты так і стаяць, разныя птушачкі над аканіцамі п’юць з чарак, нават глякі старажытныя вісяць на платах, толькі марадзёры паабдзіралі шыфэр ды праваліліся дранкаю крытыя стрэхі. Адна вуліца выгарала пару гадоў таму. Валацугі запалілі. Гэта й была найбольшая падзея апошніх гадоў. Параўнаўся б зь ёю па значэньні хіба што прылёт Лукашэнкі.

Старыя сабралі сабе з дэталяў камбайн. Ды толькі бяда з саляркай: мала дзеці давозяць.

Каровы і сьвіньні вольна пасуцца між хатамі, як мо сямсот гадоў таму. Да найбліжэйшае жылое вёскі — 15 км лесам.

Убогія могілкі на пясчаным грудзе — толькі яны з антрапагеннага растуць у зоне адсяленьня. Тыя, хто памірае, просяць хаваць іх тут, вераць, што нашчадкі вернуцца на старыя котлішчы, што род адродзіцца і не расьцярушыцца. Крыжы, трое камуністаў пад тумбачкамі замест крыжоў, пусты грудок зь ледзьве знанымі пагорачкамі мінулавечных магілаў, ніжэй — дзясятак сьвежых горбікаў. «З Маскву бабу прывезьлі хараніць!» — расказвае цётка Алена. У тутэйшай гаворцы замест «ы» кажуць «у». Зьнікне гаворка, як памруць гэтыя дзесяць старых.

Адчуйце вечнасьць

У былым клюбе на сьцяне — графікі росту паказнікаў жывёлагадоўлі, спыненыя на 1986 г.

Трохпавярховая школа разьбітая ўшчэнт. Толькі на сьцяне ў холе непераможны росьпіс «Партыя — розум, гонар і сумленьне», ды на савецкім сьцягу напісана слова з трох літар. Так маглі біць толькі падлеткі і дэгенэраты — мэтадычна, дзень пры дні, пакуль ня струшчылі ўсё непрыдатнае на вываз. Нават трубы павырывалі з-пад падлогі.

У Фінляндыі ці Японіі ніхто не крануў бы й шыбы. Так і стаяла б стагодзьдзямі школа помнікам выгнаньню і дастаяла б да поўнага распаду калі ня стронцыю, дык цэзію.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць