Архіў

Так крочаць да зорак

П’еса для Адміністрацыі прэзыдэнта

Кірыла Мельнік — аўтар п’есы «Так крочаць да зорак» — перадаў свой твор у Адміністрацыю прэзыдэнта і чакае адказу.

«НН»: Кірыла, Вам яшчэ толькі 22 гады, але Вы ўжо напісалі п’есу «Так крочаць да зорак», героі якой разважаюць пра ролю і значэньне першага прэзыдэнта, пра ягоную важнасьць для душы і сэрца кожнага беларуса. Як увогуле ў Вас зьявілася ідэя гэтай трагедыі ў пяці актах?

Кірыла Мельнік: Гэта была сапраўдная гісторыя майго блізкага сябра — памерла дзяўчына. Так што жыцьцёвы каркас быў узяты з рэальнага матэрыялу нашага часу, і гэта аснова, на якую я ўжо нанізваў усё астатняе.

Наконт звароту да палітычнай тэмы — мой узрост ужо дастаткова сталы. Калі паглядзець на мінулыя стагодзьдзі, то ўсе вялікія мысьляры, вялікія філёзафы былі дасьведчаныя ў палітычнай сытуацыі. Яны непасрэдна выходзілі да каралёў і кіраўнікоў. Толькі ў ХХ ст. адбылося адмежаваньне касты філёзафаў, пісьменьнікаў ад палітычных вярхоў.

«НН»: Досьвед мастакоў мінулага падштурхнуў Вас аддаць сваю п’есу ў Адміністрацыю прэзыдэнта?

КМ: Дык гэта вы ўжо ведаеце? Адказу не было пакуль. Там яшчэ было пастаўленае прысьвячэньне: Першаму Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусі. Калі ж Аляксандар Рыгоравіч не палічыў неабходным падняць яго на сьвятло, то няхай гэты экзэмпляр і прападзе.

«НН»: Але, магчыма, Аляксандар Рыгоравіч усё-такі прачытаў Ваш твор. А што, калі Вам адкажуць, што Ваш твор ідэалягічна ня вытрыманы, не кранае глыбінных праблемаў нашага часу? А ў ім сапраўды, дарэчы, не закранутая тэма ўздыму сельскай гаспадаркі, недастаткова гаворыцца пра барацьбу з карупцыяй. Вы як мастак станеце тады перапісваць п’есу альбо будзеце адстойваць створанае?

КМ: У мяне там ёсьць словы, што стыль вялікага майстра — суворы і жорсткі. Дык вось, я настойваю на напісаным, на кожнай косцы гэтай п’есы. Тое, што там напісана, так і застанецца.

А стаўленьне да прэзыдэнта, калі ён будзе весьці такую ж лінію, якую й вядзе — у мяне застанецца станоўчым.

«НН»: А як паставіўся да п’есы Ваш тата, вядомы аўтар падручніка па дзяржаўнай ідэалёгіі, палкоўнік МУС?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі8

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне36

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі8

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць