Архіў

БНР — гэта кул

Тэлеграма кайзэру, тэлеграмы Леніну і іншыя артэфакты беларускай гісторыі на алоўку ў фэльетаніста Лёліка Ушкіна.

Правядзiце псыхалягiчны тэст — паспрабуйце з ходу прыгадаць пяць-сем асацыяцый, зьвязаных з угодкамі БНР. Мяркую, што ваша падсьвядомасьць вывергне вонкi наступны слоўны паток: «разгон», «арышт», «сход», «наркамат», «грамадзянская вайна» i, натуральна, «тэлеграма».

Сталым атрыбутам бээнэраўскага мiту зьяўляецца дэпэша, якую ўрад маладой рэспублiкi адбiў кiраўнiцтву Нямеччыны ў асобе Яго Імпэратарскай Вялiкасьцi кайзэра Вiльгельма ІІ. У яе тэксьце ананiмны сьпiчрайтэр сакратарыяту БНР пасьля рэвэрансаў на адрас нямецкага боку прапанаваў уключыць Беларусь у сфэру ўплыву Германii.

Цi ведаў клерк, запаўняючы на пошце тэлеграфны блянк, што яго рукой водзiць сама гiсторыя? Празь некалькi гадоў тэлеграма кайзэру стала галоўным рэчдокам у працэсе стагодзьдзя «БССР супраць БНР».

Кожны савецкi Герадот, намагаючыся даць як мага большага высьпятка нацыяналiстам, абавязкова смакаваў тэлеграму, выводзячы мараль: лiдэры БНР — палiтычныя трансвэстыты. Як яшчэ назваць людзей, якiя, гучна прадэкляраваўшы незалежнасьць, амаль адразу гатовыя яе сьпiхнуць? Прычым не каму-небудзь, а Вiльгельму Гагенцолерну.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьцi высьветлiлася, што аргумэнтацыя прыхiльнiкаў БССР страшна кульгае.

Па-першае, Гагенцолерн не такi ўжо i Навухаданосар. Аналягiчныя па сэнсе адрасы, дасланыя Вiльгельму лiтоўскай Тарыбай i ўкраiнскай Радай, мелi плён. Абедзьве краiны былi афiцыйна прызнаныя.

Па-другое, калi стаць на пазыцыю сымпатыкаў БССР (тэлеграма кайзэру — бяка), то пазытывам лягiчна было б лiчыць аналягiчную тэлеграму, але дасланую на адрас Масквы. Паспрабуем уявiць, што маглi адпiсаць бээнэраўцы Ленiну, напрыклад, да яго дня нараджэньня 22 красавiка 1918 г.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем4

Мінулай ноччу гамельчукі віртуальна апынуліся ў Бранскай вобласці

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп1

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць