Архіў

Тэст як форма кантролю, або дайце кнігу скаргаў

Шкада, што ўступныя пытаньні цяпер праходзяць без апэляцый.

Апэляцыя нічога не мяняла, але хоць давала магчымасьць даведацца, наколькі няправільна цябе ацанілі.

На тэставаньні такога ня будзе. Праўда, нас супакойваюць, што мы зможам паглядзець, у якіх заданьнях дапусьцілі памылкі. Паглядзець мы і сапраўды зможам, але ці многа знойдзецца людзей, якія, убачыўшы нумар заданьня, успомняць яго зьмест? Усе помняць, што заданьняў у тэсьце па беларускай мове было 40, і таму, знайшоўшы свае вынікі ў сеціве, зьдзіўляюцца: адкуль узялося сорак першае заданьне, што ўсе выканалі няправільна?

«Нічога страшнага, што няма апэляцыі, затое тэсты — найбольш справядлівая форма кантролю!», — крычаць прыхільнікі тэставаньня. Людзі, якія хоць зрэдку здымаюць ружовыя акуляры, кажуць, што тэсты не выключаюць, але зьніжаюць узровень карупцыі. Скептыкі мяркуюць, што карупцыя была і будзе. Тэсты зь неба ня падаюць. Іх складаюць людзі. Стоячы ў натоўпе пад дзьвярыма ўнівэрсытэта, можна пачуць: «Мама майго аднаклясьніка складае тэсты». Можна нават убачыць, як гэтыя самыя тэсты заносяць у памяшканьне.

Тэсты, маўляў, выключаюць элемэнт выпадковасьці. Спрэчна. Можна выпадкова тыкнуць пальцам у правільны адказ. Можна выпадкова сесьці з разумным чалавекам. А некаторыя разумныя людзі бываюць настолькі добрымі, што бяруць чужы тэст і пачынаюць яго выконваць. Такое было на рэпэтыцыйным тэставаньні.

Што можна сказаць у абарону тэстаў? Гэта абсалютна бясстрэсавая форма іспытаў. Няма нэрвознасьці, напружанасьці, абітурыенты адчуваюць сябе спакойна і расслаблена. Але тэсты моцна стамляюць, калі ты ставісься да гэтага сур’ёзна, або нават шакуюць (прыклад — тэставаньне па хіміі).

Такім чынам, тэсты не ліквідуюць ні выпадковасьці, ні карупцыі, ні стрэсаў. З апэляцыяй ні да кога ня зьвернесься. Застаецца толькі запытаць кнігу заўваг і прапаноў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя7

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя7

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць