Грамадства33

Афіцыйнае апытанне: 60% беларусаў хвалюе праблема цэн на прадукты

Больш як 60% жыхароў Беларусі хвалюе праблема цэн на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці,
сведчаць даныя сацыялагічнага маніторынгу Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАНБ, доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, менш за ўсё гэта праблема хвалюе моладзь, больш за ўсё — пенсіянераў. Праблема цэн застаецца самай актуальнай для жыхароў Беларусі шмат гадоў — з 1990 года, калі пачалі праводзіцца такія даследаванні. Напружанасць па гэтай праблеме дасягнула піка ў 2002 годзе, тады яна хвалявала 95% жыхароў Беларусі. У 2006 годзе сітуацыя стабілізавалася, і праблема цэн на прадукты харчавання хвалявала ўжо толькі палову насельніцтва краіны. У разгар крызісу, да восені 2011 года, праблема цэн на тавары першай неабходнасці хвалявала ўжо 71,5% жыхароў Беларусі. Летась гэта праблема хвалявала 61,1% беларусаў.

Згодна з праведзеным у 12 малых гарадах краіны ў пачатку 2013 года сацапытаннем, паведаміў Катляроў, кожная пятая сям’я траціць на прадукты харчавання ад 70% да 90% сямейнага бюджэту. У кожнай трэцяй сям’і расходы на прадукты харчавання складаюць ад 50% да 70% і толькі 5% сем’яў расходуюць на прадукты харчавання менш як 30% сямейнага бюджэту. «Гэта лічбы, якія, як правіла, існуюць ва ўсёй Еўропе», — сказаў Катляроў.

Паводле слоў дырэктара Інстытута сацыялогіі НАНБ, праблема цэн «уплывае на сацыяльнае самаадчуванне і на палітычную актыўнасць, і на магчымы ўдзел людзей у нейкіх сацыяльных акцыях».

Як адзначыў Катляроў, сацыёлагі таксама звярнулі ўвагу, што калі палітычная партыя перад выбарамі ўзніме праблему цэн, то яе рэйтынг расце, «хай і не значна».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць