Грамадства55

Мітрапаліт Кандрусевіч: Мы чакаем новага Папу ў Беларусі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі выступіў са зваротам да католікаў Беларусі з нагоды абрання Папы Францішка І.

Поўны тэкст звароту змешчаны на сайце catholic.by

Католікі Беларусі з удзячнасцю Богу і надзеяй прынялі абранне новага Папы.
Яны выказваюць яму сваю пашану і паслухмянасць, бачаць у ім Добрага Пастыра, які павядзе іх у новы час і будзе іх духоўна падтрымліваць. Мы чакаем сустрэчы з новаабраным Папам на беларускай зямлі.

Падчас сваёй першай прамовы Гораду і Свету адразу пасля абрання папа Францішак I папрасіў маліцца ў яго інтэнцыі і сказаў, што з гэтага дня распачынаецца шлях супрацоўніцтва, братэрства і любові паміж ім і народамі.

У гэтую ўрачыстую хвіліну заклікаю ўсіх вас, святары, кансэкраваныя асобы і верны народ, сваімі малітвамі і прыкладам жыцця падтрымліваць новага Пантыфіка Францішка I.
Гэта наш, як веруючых, святы абавязак. Мы называем Папу Святым Айцом, гэтым самым мы падкрэсліваем сваю сыноўную адданасць яму.

Без вагання трэба сказаць, што той, хто ўзяў на сябе місію служэння Пятра ў наш час, тым самым усклаў на свае плечы цяжкі крыж. Будзем памятаць, што гэта таксама і крыж Касцёла ў Беларусі. Сваімі малітвамі, маральным жыццём, добрымі справамі і думкамі, а таксама хрысціянскім сведчаннем будзем разам з новым Папам ад першых дзён яго служэння, бо крыж, які ён узяў на свае плечы, належыць да Божага плану збаўлення свету.

Божая Маці Будслаўская, якая ўжо 400 гадоў валадарыш на нашай зямлі, ахіні сваёй апекай нашага папу Францішка I, выпрасі ў свайго Сына Езуса Хрыста патрэбныя яму ласкі,
каб ён умацоўваў нашу веру, вучыў будаваць жыццё на хрысціянскіх каштоўнасцях, даваў новую надзею, памнажаў любоў, бараніў правы чалавека і асабліва права на рэлігійную свабоду і на жыццё, змагаўся за сацыяльную справядлівасць, умацоўваў мір і ўзаемапаразуменне паміж народамі, развіваў міжхрысціянскі і міжрэлігійны дыялог, будаваў цывілізацыю любові, натхняў Касцёл быць больш адкрытым свету і эфектыўна адказваць на выклікі часу.

(...)

З благаслаўленнем

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 13 сакавіка 2013 г.

P.S. Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэты Зварот вернікам 17 сакавіка 2013 г. і разам з імі памоляцца ў інтэнцыі папы Францішка I.

Каментары5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць