Улада11

Еўрапасланнік Палецкіс: Прымітыўныя абмены — не стыль ЕС

«Прымітыўныя абмены — гэта не стыль Еўрасаюза» — так пракаментаваў дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі, намеснік кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю літовец Юстас Палецкіс засцярогі, выказаныя 18 сакавіка Андрэем Саннікавым у інтэрв’ю сайту сharter97.org.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, які знаходзіцца ў эміграцыі, пасля сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі падчас Брусельскага форуму, у прыватнасці, заявіў: «Мяне вельмі насцярожыла тое, што пытанне зняцця візавых абмежаванняў з чыноўнікаў з „чорнага спісу“ звязваюць не з пытаннямі вызвалення палітвязняў, а з іншымі. Напрыклад, з аднаўленнем працы шведскага пасольства ў Мінску».

«Наколькі мне вядома, такога абмену не было. І я не думаю, што ён можа быць. Хаця, прызнаюся, мне далёка не ўсё вядома пра перамовы ЕС з Мінскам», — сказаў Палецкіс.

«Наогул прымітыўныя абмены — гэта не стыль Еўрасаюза. Стыль Еўрасаюза, на мой погляд — ствараць умовы, каб, калі няма кардынальных перашкодаў,

усё ж рухацца наперад і думаць пра тое, што было б лепш грамадзянам Беларусі і грамадзянам Еўрасаюза», — падкрэсліў ён.

Пад «кардынальнымі перашкодамі» маецца на ўвазе наяўнасць палітвязняў, патлумачыў Палецкіс.

«Магу сказаць, што прыкметы ўмоўнага пацяплення ў адносінах беларускіх уладаў з Еўропай ёсць, хаця гэта далёка яшчэ не вясна. Я, у прыватнасці, звязваю надзеі з тым, што Літва хутка будзе старшынстваваць у Еўрасаюзе. Прызначаны на восень Віленскі саміт Усходняга партнёрства — гэта канкрэтныя рэчы, канкрэтныя шанцы», — зазначыў літоўскі еўрадэпутат.

«Прэзідэнт, міністр замежных спраў Літвы значна лепш за іншых палітыкаў 27 краін ЕС ведаюць, разумеюць становішча ў Беларусі. І, можа, нейкае шостае пачуцце ў гэтым выпадку здольнае дапамагчы, каб справы зрушыліся ў лепшы бок. Хаця многае будзе залежаць ад пазіцыі Мінска», — падкрэсліў Юстас Палецкіс.

Палецкіс знаходзіцца ў Мінску з 18 па 21 сакавіка. Ён вывучае сітуацыю ў краіне, каб падрыхтаваць даклад, закліканы легчы ў аснову рэкамендацый Еўрапарламента па беларускім пытанні для Еўракамісіі і Савета ЕС. Падчас візіту еўрадэпутат сустракаецца з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю86

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць