Усяго патроху5454

Новы гадзіннік Юрыя Чыжа каштуе каля $260 000 — фота

Раней бізнесовец дэманстраваў эксклюзіўны гадзіннік коштам больш за $400 000.

На справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола, якая прайшла 10 красавіка ў Мінску, бізнесмен Юрый Чыж прадэманстраваў прэсе новы дарагі гадзіннік.
Наколькі можна меркаваць з фотаздымкаў з мерапрыемства, гэта Patek Philippe Celestial Grand Complication. Па розных ацэнках, такі гадзіннік каштуе ад $230 000 да $280 000. Некаторыя сайты, якія спецыялізуюцца на продажы элітных гадзіннікаў, пазначаюць цану ў $270 000 як рэкамендаваную вытворцам. Таксама на спецыялізаваных сайтах гаворыцца, што гэтая мадэль ужо знятая з вытворчасці.

Корпус такога гадзінніка выкананы з 18-каратнага жоўтага золата, дыяметр — 43,1 мм. Шкло сапфіравае, устойлівае да драпінаў. Раменьчык выкананы са скуры алігатара. Гадзіннік складаецца з 301 дэталі, 45 камянёў, 12 мастоў. Запас хода — 2 сутак. Воданепранікальнасць такога гадзінніка складае 30 м. Гэта азначае, ён вытрымлівае ціск у 3 атмасферы. Іншымі словамі, яго нельга апускаць у ваду, максімум — можна памыць рукі пад кранам, не здымаючы гадзіннік.

На цыферблаце гадзінніка змешчана выява ўчастка неба, бачнага з Жэневы.
А таксама зорная карта, фазы і арбіта Месяца.

Гэта другі дарагі гадзіннік Чыжа. які трапіў на вочы журналістаў. У снежні 2011 года у часе паседжання выканкама Беларускай федэрацыі футболу ён прадэманстраваў плацінавы Circus Minute Repeater ад фірмы Ulysse Nardin, мадэль, якую выканалі ў колькасці ўсяго 30 экземпляраў. Той гадзіннік каштуе больш за $400 000.

* * *

У мінскім Доме футбола 10 красавіка прайшла справаздачная канферэнцыя Беларускай федэрацыі футбола.

Старшыня БФФ Сяргей Румас адзначыў нездавальняючую якасць стадыёнаў краіны, заклікаў клубы больш уважліва сачыць за адпаведнасцю фінансавым крытэрыі ліцэнзавання, а таксама выказаў меркаванне, што ў 2012 годзе федэрацыя рацыянальна выкарыстоўвала сродкі, атрыманыя дзякуючы прэзідэнцкім указам аб дзяржпадтрымцы.

На канферэнцыі, у тым ліку, было ўхвалена рашэнне пра ўваходжанне асацыяцыі ў склад удзельнікаў ТАА «Дынама-Арэна» і ТАА «Прессбол-91». Так, С.Румас папрасіў дэлегатаў падтрымаць рашэнне аб уступленні БФФ ў склад удзельнікаў ТАА «Прессбол-91»[выдае аднайменную газету]. У прыватнасці, ён адзначыў, што плануецца не толькі павялічыць колькасць выхадаў газеты ў тыдзень і палепшыць якасць матэрыялаў, але і рэалізаваць некалькі буйных інтэрнэт-праектаў.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы13

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак25

У БРСМ паставілі новага лідара8

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць