Людзі нясуць кветкі да мемарыяльнага знака каля ўваходу на станцыю метро «Кастрычніцкая».
Раніцай 11 красавіка, у другую гадавіну выбуху ў мінскім метро, каля мемарыяльнага знака на ўваходзе на станцыю «Кастрычніцкая» пачалі з’яўляцца першыя кветкі.
Людзей, што прыносяць кветкі і знічы, пакуль няшмат. А вось міліцыянтаў, у форме і ў цывільным, хапае. Яны правяраюць дакументы ў фотакарэспандэнтаў, але не так пільна, як летась.
Патрулі з металашукальнікамі дзяжураць у падземным пераходзе ад універсама «Цэнтральны» да Купалаўскага тэатра, а таксама каля турнікетаў на станцыях метро.
Карэспандэнту «НН» таксама давялося прайсці кантроль, пры гэтым супрацоўнік метро проста правёў металашукальнікам уздоўж заплечніка, не пацікавіўшыся яго змесцівам.
Каментары