Грамадства

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту за бясплатныя візы для беларусаў, не зьвязаных з рэжымам

Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту і старшыня Дэмакратычнай партыі Польшчы Януш Анышкевіч заявіў, што, на ягоную думку, польскія ўлады павінны даваць бясплатна візы тым беларусам, якія «ня маюць нічога агульнага з рэжымам».

Януш Анышкевіч заявіў, што ў бліжэйшы час ад імя Дэмакратычнай партыі зьвернецца да польскага ўраду з прапановай выдаваць бясплатна ўязныя польскія візы беларусам, не зьвязаным з рэжымам.

«На маю думку, мы павінны ім паказаць, што хаця мы і выступаем за тое, каб закрыць межы Эўрапейскага зьвязу для тых, хто нясе адказнасьць за рэпрэсіі, але адкрываем Польшчу для ўсіх астатніх беларусаў», заявіў спадар Анышкевіч.

Паводле ягоных словаў, цяперашняя сытуацыя ў Беларусі мае шмат агульнага з тым, што адбывалася ў Польшчы 25 гадоў таму — пасьля абвяшчэньня ваеннага становішча. Януш Анышкевіч лічыць, што ў беларускіх уладаў, таксама як калісьці ва ўладаў народнай Польшчы, не атрымаецца здушыць дэмакратычны рух.

(Анышкевіч: ) «Гэта, можа, не канец пэўнага працэсу, але напэўна пачатак. Нарэшце нехта крыкнуў, што кароль голы дастаткова голасна— яго пачулі шмат людзей. Цяперашнія падзеі ў Беларусі могуць у пэрспэктыве давесьці да паўтору польскага варыянту 1989 году».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць