Грамадства

Каля спэцпрымальніка на Акрэсьціна зноў вялікія чэргі

У спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна зноў пачалі прымаць перадачы для затрыманых у Менску 24 і 25 сакавіка. Аднак многія людзі дагэтуль ня ведаюць пра лёс сваіх арыштаваных дзяцей і сваякоў.

У спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна зноў пачалі прымаць перадачы для затрыманых у Менску 24 і 25 сакавіка. Аднак многія людзі дагэтуль ня ведаюць пра лёс сваіх арыштаваных дзяцей і сваякоў.

Спадарыня Тамара прыйшла на Акрэсьціна разам зь сяброўкай свайго сына. Яго арыштавалі ў суботу падчас акцыі пратэсту, але гэта здарылася выпадкова, заяўляе жанчына:

(Тамара: ) «Ён машыніст мэтро, ехаў на прымерку працоўнай формы. Вось яны разам зь дзяўчынаю ішлі, і тут гэткі натоўп. Яна неяк адбеглася, а яго чакалі-чакалі – няма. А тут ніхто нічога ня ведае й казаць ня хоча».

(Карэспандэнтка: ) «Што вы пра гэта думаеце?»

(Тамара: ) «Няма словаў. Гэта такое бяспраўе! Я трэція суткі б’юся галавой вось аб гэтую сьцену і акрамя галаўнога болю нічога ня бачу. Бяспраўе поўнае! У якой краіне мы жывем?!»

Многія людзі прыходзяць сюды ня першы дзень, каб даведацца пра ўмовы ўтрыманьня зьняволеных, аднак ніякай інфармацыі ня маюць.

(Спадарыня: ) «Тут муж мой, рэчы забралі, нічога не вярнулі, я нічога пра гэта ня ведаю. Чатыры дні ходзім, каб перадачу перадаць. Гэта жахліва».

Якраз сёньня выйшаў на свабоду адзін з удзельнікаў акцыяў пратэсту, Алесь Лышчык, якога затрымалі раней. Яго адразу ж атачылі людзі, каб хоць штосьці даведацца пра сваіх блізкіх і ўмовы іхнага ўтрыманьня:

(Спадарыня: ) «Паслухай, а хлопца там з рудымі валасамі не было?»

(Лышчык: ) «Не, не было».

(Спадар: ) «Можа, прозьвішчы чые памятаеш, назаві?»

(Лышчык: ) «Ці ёсьць тут родныя Воўчака? Некаторых там моцна зьбілі. Вы нам перадачы прыносіце, а нам пэрыядычна карантыны ладзяць».

Каб перадаць зьняволеным лекі, харчы і пітво, людзі мусілі станавіцца ў чаргу з чатырох гадзінаў раніцы. Вось што яны казалі ў інтэрвію Радыё Свабода:

(Спадарыня: ) «Учора выйшаў малады хлопец і сказаў, што ў асноўным перадачы ім даходзяць з амбасадаў. А тое, што перадаюць бацькі, блякуецца».

(Іншая спадарыня: ) «Ладзяць гэтыя натоўпы, чэргі».

(Іншая спадарыня: ) «Нідзе ніякай інфармацыі, нідзе немагчыма нічога даведацца. Усё пакрыта нейкай таямніцай, хлусьнёй».

(Карэспандэнтка: ) «Як вы лічыце, чаму так адбываецца?»

(Спадарыня: ) «Для мяне, напрыклад, з маім дзіцём гэта таксама было нечаканасьцю. Але на сёньня тут пастаўлена не эканамічнае пытаньне, а палітычнае ў пляне хлусьні».

(Іншая спадарыня: ) «Два і тры – гэта пяць. А нам хочуць патлумачыць, што гэта васямнаццаць».

(Іншая спадарыня: ) «Калі раней я, можа, і сумнявалася, то цяпер я на сто адсоткаў падтрымліваю сваю дачку і ўсю моладзь, якая тут знаходзіцца».

(Спадарыня: ) «Я проста схіляюся перад гэтай моладзьдзю, больш у мяне словаў няма».

Каб падтрымаць сваякоў затрыманых, сябры праваабарончага цэнтру «Вясна» прывезьлі й раздавалі ўсім ахвочым гарачую гарбату. Адначасна супрацоўнікі міліцыі фіксавалі нумары ўсіх прыватных аўтамабіляў, якія пад’яжджалі да будынку спэцпрымальніка на Акрэсьціна.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Хто той беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію34

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы16

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню1

На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію17

У выніку начной атакі на Сумшчыну загінулі тры чалавекі, шасцёра параненых

Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150-кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Хто той беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць