Свет22

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі

Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прызнаў дактаранта кафедры паліталогіі Карлава ўніверсітэта (Прага) Бахруза Самедава вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і прысудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі — фактычна за перапіску з жыхарамі Арменіі і публічную антываенную пазіцыю, піша Бі-бі-сі.

Паводле версіі следства, малады навуковец пісаў і перакладаў артыкулы з крытыкай азербайджанскіх уладаў па заказе армянскіх спецслужбаў.

Аднак сам асуджаны гэта паслядоўна і катэгарычна адмаўляе — а яго абарона не стамляецца нагадваць, што абвінавачанне заснавана выключна на канфіскаванай у Бахруза перапісцы з трыма армянскімі жанчынамі.

«Але ў гэтай перапісцы няма нічога, што ўтварае склад злачынства «дзяржаўная здрада», — заяўляла ягоная адвакат Зібейда Садыгава. — Там няма нічога такога, каб Самедаву далі заданне па нейкім дзяржаўна важным пытанні, і каб Бахруз выканаў гэта даручэнне».

Пры гэтым, па словах абаронцаў асуджанага палітолага, на радзіме Самедаў вядомы сваёй рэзкай крытыкай азербайджанскіх уладаў, якую ён адкрыта выказваў у замежных выданнях.

Высветлілася, што справа супраць палітолага заведзеная Службай дзяржаўнай бяспекі Азербайджана (СДБ) па артыкуле 274 (здрада радзіме) — за нібыта меўшае месца супрацоўніцтва азербайджанскага палітолага з армянскімі спецслужбамі.

У красавіку, ужо больш за паўгода знаходзячыся ў СІЗА, Самедаў звярнуўся да прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з адкрытым лістом, у якім прасіў афіцыйна пацвердзіць, што на самой справе ніякага супрацоўніцтва з армянскімі спецслужбамі не было.

У Крымінальным кодэксе Азербайджана за дзяржаўную здраду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў, а ў некаторых выпадках — і пажыццёвае зняволенне. СДБ прасіла суддзя адправіць Самедава за краты на 16 гадоў.

Як паведаміла журналістам ягоная бабуля Зібейда Асманава, 19 чэрвеня, даведаўшыся пра тое, якога тэрміну патрабуе для яго пракуратура, Бахруз Самедаў абвясціў у ізалятары сухую галадоўку.

Калі ніякай рэакцыі на гэта не паследавала, яшчэ праз два дні, у мінулую суботу, Самедаў здзейсніў у СІЗА спробу самагубства.

Каментары2

  • skvrts
    24.06.2025
    У друзей и методы одинаковые
  • Еще один "образованный" атеист
    24.06.2025
    Кому от твоего самовыпила хуже станет, дохтур?Только самому тебе

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала11

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»29

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць