Кіно1313

«Вялікі Гэтсбі» — бляск Амерыкі 20-х пад гукі хіп-хопа

Гэтай вясной на вялікіх экранах кінатэатраў паўстала ва ўсёй красе амерыканска-аўстралійская экранізацыя раману «Вялікі Гэтсбі», напісанага амерыканскім пісьменнікам Фрэнсісам Фіцджэральдам.

Раман у класічнай амерыканскай літаратуры з’яўляецца тыповым прадстаўніком так званага «Стагоддзя джазу». Твор Фіцджэральда быў неаднаразова экранізаваны: і ў 1926 годзе, і ў 1947, і ў 2000.

На гэты раз за справу ўзяўся аўстралійскі рэжысёр Баз Лурман, вядомы сваімі працамі «Мулен Руж», «Рамэа + Джульета». Лурман мае адметную любоў да яркасці і прыгажосці візуалізацыі, найбольш набліжаную да глянцу, таму і тут ён узяўся за сваё, зрабіўшы з твору феерверк.

Інтэрпрэтацыю сюжэту арыгінала Лурман зрабіў даволі якаснай, за выключэннем пачатку, дзе ён трошкі змяніў сюжэт кнігі і даслаў Ніка Карауэя, героя, ад якога ідзе аповяд, у псіхлякарню, у якой ён і распавядае доктару ўсю трагічную гісторыю жыцця і кахання Гэтсбі. Такі адыход ад сюжэту рамана выглядае досыць апраўданым і выкарыстаны для аблягчэння кінематаграфічнага аповяду.

Але сама падача сюжэту цярпела хібы, бо, калі ў рамане Фіцджэральда чытач можа назіраць тонкі баланс паміж апавяданнем і мараллю, якая не заўсёды ляжыць на паверхні, то Лурман глыбокі пасыл спрасціў і вывеў на экран спрошчаны варыянт, ужо з разжаванымі сэнсамі.
Таму гледачам застаецца толькі адкрыць рот і праглынуць падрыхтаванае.

Вяртаючыся да герояў. Нік Карауэй — малады чалавек, які прыехаў скараць Нью-Ёрк. Ён пасяляецца ў Уэст-Эге, дзе яго суседам становіцца загадкавы мільянер Джэй Гэтсбі. У замку якога ладзяцца самыя лепшыя вечарынкі, на якія з’язджаюцца сотні людзей з усяго Нью-Ёрку. Загадка яго багацця цікавіць усіх, што стварае ў выніку вялікую колькасць плётак. Неўзабаве Нік атрымлівае ўнікальны шанец асабіста пазнаёміцца з Гэтсбі. У выніку гэтага знаёмства ён становіцца сведкам трагічнай любові паміж сваёй замужняй стрыечнай сястрой Дэйзі, якая жыве на супрацьлеглым баку заліва, і самім Гэтсбі, якога грае Леанарда Дзі Капрыё.

Герой спрэчны — з аднаго боку гэта моцны духам, цынічны мільянер, які займаецца нелегальным бізнэсам, а з іншага — сумленны і па-дзіцячаму наіўны, па-вар’яцку закаханы малады чалавек.
На працягу фільма стаўленне да яго кардынальна змяняецца, пачынаючы ад пагарды, часам спачування, сканчаючы сапраўдным захапленнем. Гісторыя напоўнена любоўнымі трохкутнікамі, здрадамі і асабістымі трагедыямі герояў.

Што тычыцца эмоцый, дык Лурман разышоўся не на жарт, у некалькі разоў узмацніўшы эмацыйнае напружанне ад падзей, на якое, пэўна, сам Фіцджэральд не разлічваў.

Падзеі адбываюцца ў Амерыцы 1922 года, час вялікіх пераменаў, вялікага грашовага «буму», калі чалавек імгненна ўзлятае і гэтак жа імгненна падае. Часы таннага алкаголю і заняпаду маралі, трыумф уласнай свабоды, якую немагчыма стрымаць.

Як у самой кнізе, так і ў фільме, яскравай лініяй ідзе асуджэнне паўсюль існага матэрыялізму і капіталізму, з яго раслаеннем грамадства на бедных і багатых, а таксама ладу жыцця так званага «элітарнага» грамадства, якое прасаджвае грошы і сваімі паводзінамі агаляе ўсе хібы Амерыкі тых часоў.

Фільм пачынаецца з панарамы Нью-Ёрка, знятай з вышыні птушынага палёту. Уся гэтая прыгажосць паказваецца пад суправаджэнне хіп-хопу. Больш за тое, усе саундтрэкі, якія будуць сустракацца ў фільме — гэта пераклад рытмаў 20-х на сучасную апрацоўку.
Не абыйшлося ў фільме без трэкаў знакамітай Ланы Дэль Рэй з песняй «Young And Beautiful». Дзіўнае спалучэнне рэтра-карцінак ХХ ст. і моцных сучасных рытмаў адаптуе раман Фіцджэральда пад нас. Гэта ўжо не проста рэтраспектыва, гэта хутчэй выкарыстаныя дэкарацыі мінулага, але з утрыманнем і ухілам на сучаснае.

Варта адзначыць гульню саміх актораў, сярод якіх Леанарда Дзі Капрыё, ён жа Джэй Гэтсбі, Кэры Маліган, Тобі Магвайр. Другасныя ролі былі такімі моцнымі, што не саступалі галоўным. А Дзі Капрыё так прыгожа плача і так кранальна грае, што ўжо дзеля аднаго яго варта на фільм схадзіць, узяўшы з сабой некалькі сурвэтак.

Ня гледзячы на метамарфозы фільм застаўся «джазавым», з добра пабудаванымі сюжэтнымі лініямі, пампезнымі вечарынкамі, крыміналам, пагонямі і прыгожымі дэкарацыямі, якія мелі нерэальны характар. Усе было падобна на вялікі карнавал, з вялікай колькасцю мішуры і бляску, які цябе асляпляе. Але такая падача дае зразумець штучнасць усяго таго «свята жыцця», за якім хавалася як уласныя трагедыі герояў, так і абсурднасць такога ладу жыцця прадстаўнікоў «залатой» супольнасці.

Цяжка сказаць ці паспяховы гэты фільм, як экранізацыя вялікага амерыканскага раману, але, як асобны кінетамаграфічны твор, ён безумоўна заслугоўвае увагі.

Каментары13

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць