Эканоміка33

У Беларусі зарэгістраваныя больш за 2 тысячы аграсядзіб

У Беларусі зарэгістраваныя 2.054 аграсядзібы, паведаміла БелаПАН старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

Паводле яе слоў, у канцы 2012 года ў краіне налічвалася 1.775 аграсядзіб, у канцы 2011-га — крыху больш за 1,5 тысячы. Як паведаміла Кліцунова, сельскім турызмам у Беларусі займаюцца як гараджане, гэтак і мясцовыя жыхары. Многія з уладальнікаў сядзіб мелі вопыт вядзення бізнесу раней.

Сельскі турызм — гэта сфера, у якой гаспадары сядзіб могуць самавыяўляцца і рабіць тое, што ім падабаецца, мяркуе Кліцунова. «Нехта любіць актыўны адпачынак, рыбалку, сплаў на байдарках, будуе вяровачныя гарадкі, арганізоўвае камандныя гульні. Тыя, хто любіць сямейны ціхі адпачынак, арыентуюцца на сем’і і думаюць, як арганізаваць вольны час мужа, жонкі і дзіцяці. Некаторыя сядзібы аб’ядноўваюцца і ствараюць зялёныя маршруты, прасоўваючы цэлы рэгіён», — зазначыла яна.

Летась, паводле слоў Кліцуновай, беларускія сядзібы прынялі каля 220 тыс. наведвальнікаў, у 2011 годзе — 145 тыс. «Гэта развівае сельскую мясцовасць. Турысты прыязджаюць у вёску і пакідаюць там грошы, ходзяць у мясцовыя магазіны», — паведаміла кіраўнік аб’яднання. Паводле яе слоў, гаспадары сядзіб таксама робяць унёсак у развіццё вёсак, бо карыстаюцца паслугамі мясцовых жыхароў.

Як зазначыла Кліцунова, патрабаванні наведвальнікаў да аграсядзіб апошнім часам узрастаюць, турысты з часам становяцца «больш дасведчанымі» і параўноўваюць беларускія сядзібы з замежнымі. На думку спецыяліста, для прыцягнення турыстаў гаспадарам сёння варта паклапаціцца і пра брэнд свайго раёна, прадумаць забаўляльную праграму знаходжання гасцей як у добрае надвор’е, гэтак і ў дажджлівае.

Кіраўнік турыстычнага партала Holiday.by Андрэй Барашка мяркуе, што ў Беларусі не хапае крэатыўных і цікавых сядзіб. На яго думку, сучаснаму турысту «патрэбныя не толькі сцены», а яшчэ і забавы і актыўны адпачынак, дзеля якіх яны могуць адправіцца на сядзібу.

«За некалькі гадоў людзі пракаціліся па многіх аб’ектах і, напэўна, ужо не хочуць паўтараць гэты цыкл, калі нічога не мяняецца. Для вяртання кліента ўжо недастаткова прапанаваць яму спецыяльную цану, таму што ён быў ужо ў гэтай мясцовасці і ведае, што там добра, але гэтак жа добра, як і год-два таму», — сказаў эксперт.

На яго думку, развіццё агратурызму ў Беларусі можа тармазіць заканадаўства: гэтыя суб’екты гаспадарання вызваленыя ад паўнацэннага падаткаабкладання, але калі яны прапануюць наведвальнікам харчаванне, аніміраваныя экскурсіі і іншыя забавы, ім давядзецца весці паўнацэнную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Разам з тым, зазначае Барашка, у Беларусі ёсць цікавыя сядзібы, але яны «недастаткова раскручаныя».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

Прадставілі новую калекцыю школьнага адзення на будучы сезон ФОТЫ3

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя2

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць