Улада11

Старшыня Менскага райвыканкаму разьдзяліў лёс Мікалая Дамашкевіча

Толькі новая высокая пасада Міхаіла Глінскага наўрад ці чакае — яго звольнілі пасьля праверкі міжведамаснай камісіі, утворанай на загад Лукашэнкі.

Толькі новая высокая пасада Міхаіла Глінскага наўрад ці чакае — яго звольнілі пасьля праверкі міжведамаснай камісіі, утворанай на загад Лукашэнкі.

У выніку нядаўняй праверкі Камітэт дзяржкантролю выявіў шматлікія парушэньні заканадаўства пры вылучэньні зямельных надзелаў. Год таму праводзілася аналягічная праверка, якая таксама выявіла самавольныя захопы зямельных надзелаў з маўклівай згоды вэртыкалі. Варта адзначыць, што былую старшыню Каладзiшчанскага сельскага Савета Тацяну Бонду восеньню мінулага году затрымалі па падазрэньні ў махінацыях з выдзяленьнем зямельных надзелаў. Паводле інфармацыі «Ежедневника», былы ўжо старшыня Менскага райвыканкаму Міхаіл Глінскі фігураваў у скандальнай справе аб вымагальніцтве самага буйнога ў Беларусі хабару — $7 млн. Па той справе праходзіў і экс‑старшыня Менскага аблвыканкаму Мікалай Дамашкевіч. Аднак сьледзтва ня здолела сабраць неабходных доказаў.

Сумесная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі КДК, Рады бясьпекі, пракуратуры, прааналізавала наяўную інфармацыю пра дзейнасьць М. Глінскага на пасадзе кіраўніка Менскага раёну. Акрамя шматлікіх парушэньняў заканадаўства, камісія прызнала нездавальняючымі вынікі сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця раёну. Падрабязнасьці справаздачы, што прывяла да адстаўкі вэртыкальшчыка, не раскрываюцца. Пры гэтым правяральшчыкі настойліва тлумачаць, што звальненьне Глінскага не зьвязанае зь зямельным пытаньне.

Міхаіл Глінскі не аднойчы трапляў на старонкі газэтаў на пачатку году. Адзін са скандалаў з удзелам былога старшыні Менскага райвыканкаму быў зьвязаны зь сельсаветам у Калодзішчах. Тады Менскі райвыканкам з трэцяй спробы валявым рашэньнем прызначыў свайго кандыдата старшынём Каладзішчанскага сельсавету. Большасьць дэпутатаў засталіся нязгодныя з гэтым рашэньнем і шукалі праўды ў пракуратуры.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць