Грамадства

Апазыцыйны сельсавет у Калодзішчах

Менскі райвыканкам з трэцяй спробы валявым рашэньнем прызначыў свайго кандыдата старшынём Каладзішчанскага сельсавету. Большасьць дэпутатаў застаюцца нязгодныя з гэтым рашэньнем і шукаюць праўды ў пракуратуры

Менскі райвыканкам з трэцяй спробы валявым рашэньнем прызначыў свайго кандыдата старшынём Каладзішчанскага сельсавету. Большасьць дэпутатаў застаюцца нязгодныя з гэтым рашэньнем і шукаюць праўды ў пракуратуры

У часе студзеньскіх выбараў у мясцовыя саветы ў Калодзішчах абралі двух незалежных дэпутатаў: Мiхаiла Зуенка i Вольгу Кiсьцень. Раённае начальства разам з супрацоўнікамі міліцыі ў ноч на 15‑е студзеня спрабавалі «выратаваць сытуацыю», аднак новаабраныя дэпутаты апынуліся вопытнымі людзьмі і не дапусьцілі гэтага.

Кажуць, пасьля таго раённае начальства мела вялікія непрыемнасьці. Калі настаў час абіраць старшыню савету, непрыемнасьці пачаліся ў дэпутатаў. Райвыканкам тройчы адхіляў кандыдатуру Анатоля Бурачэўскага, прапанаванага дэпутатамі на пасаду старшыні савету. Замест яго старшынём настойліва раілі абраць Алега Іванько. На трэцюю сэсію савету прыехаў асабіста старшыня райвыканкаму Міхаіл Глінскі ў суправаджэньні вялікай колькасьці міліцыянтаў.

Дэпутаты і гэтым разам прагаласавалі большасьцю супраць стаўленіка раёну і паспрабавалі закрыць сэсію. Аднак Міхаіл Глінскі ня даў гэтага зрабіць: «Будзеце галасаваць усю ноч, пакуль не дасьцё патрэбны вынік». У знак пратэсту сем дэпутатаў з пятнаццаці пакінулі сэсію, тым самым пазбавіўшы яе кворуму. Гэта не перашкодзіла гасьцям правесьці паўторнае галасаваньне і прызначыць свайго кандыдата старшынём сельсавету.

Нязгодныя з дзеяньнямі раённага начальства дэпутаты склалі скаргу ў абласную пракуратуру, але адтуль яна трапіла ў міжраённую. Неўзабаве прыйшоў адказ, напісаны нібы пад дыктоўку з райвыканкаму. Дэпутатам патлумачылі, што пэўныя пункты рэглямэнту Каладзішчанскага сельсавету пярэчаць Закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь». Міжраённы пракурор І. Г. Шкатула не знайшоў у гэтай справе нагоды для пракурорскага рэагаваньня. Між іншым у народных абраньнікаў застаюцца пытаньні да апошняй «начной» сэсіі — якім законам тлумачыцца правядзеньне паўторнага галасаваньня, калі сэсія была ўжо закрытая, ці ня зьнік пратакол таго паседжаньня. Маюць дэпутаты пытаньні і да новаабранага старшыні, які дагэтуль займае аплатную пасаду начальніка ЖЭС. Нявызначаны пакуль лёс звольненага з пасады выконваючага абавязкі намесьніка старшыні сельсавету А. Бурачэўскага. Яго звольнілі, не атрымаўшы на тое згоды дэпутатаў савету, як таго патрабуе закон. Чакаецца судовае разьбіральніцтва.

«Самае прыкрае, што з намі не пажалі сустрэцца ні ў пракуратуры, ні ў рай‑ ці аблвыканкаме, ні ў адміністрацыі прэзыдэнта» — абураюцца дэпутаты. Яны задаюцца пытаньнем, навошта ўвогуле патрэбныя выбары, калі да абраньнікаў народу ставяцца такім чынам. Пакуль закон будзе выкарыстоўвацца адвольна, калі патрэбна кіроўнай вэртыкалі, парадку ня будзе нідзе, мяркуе Вольга Кісьцень. Яна лічыць, што сытуацыя ў Калодзішчах тыповая для ўсёй краіны і выйшла на паверхню толькі дзякуючы актыўнай пазыцыі купкі дэпутатў, што наважыліся супрацьстаяць сваволі раённага начальства.

Пра падзеі ў Калодзішчах не паведаміла ніводная зь дзяржаўных СМІ. Напісала толькі «Народная воля», што дала нагоду старшыні менскага райвыанкаму абвінаваціць дэпутатў сельсавету ў апазыцыйнасьці. Між іншым аўтар артыкулу падае адной з прычынаў супрацьстаяньня каладзішчанскіх дэпутатаў і кіраўніцтва менскага райвыканкаму зямельнае пытаньне. Сельсавет валодае надзвычай ласым кавалкам – тэрыторыяй былога вайсковага палігону. Тут плянуецца збудаваць новы комплекс гольф-клюбу зь пяцізоркавым гатэлем. Кошты на лепшыя зямельныя ўчасткі ўжо сягаюць за 30 тысячаў даляраў, а паводле новых расцэнак могуць узрасьці ў 30 разоў. З вэрсіяй газэты пагаджаюцца і апальныя дэпутаты: «Толькі зямля». Варта нагадаць, што былая старшынька Каладзiшчанскага сельскага Савета Тацяна Бонда восеньню мінулага году была абвінавачаная абласной пракуратурай паводле арт. 126 КК (Перавышэньне ўлады i службовых абавязкаў). Ёй закідаюць махінацыі з выдзяленьнем зямельных надзелаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць