Улада

Т.Севярынец: «Яны хочуць, каб я стаяла перад уладамі на задніх лапках!»

Віцебская абласная судовая калегія адмовіла Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы

Віцебская абласная судовая калегія адмовіла Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы, пацьвердзіўшы рашэньне Першамайскага раённага суду пра законнасьць ейнага звальненьня. Спадарыня Севярынец лічыць вырак судзьдзяў палітычна матываваным.

Тацяна Севярынец кажа, што адпачатку ня дужа спадзявалася,каб судовае разьбіральніцтва магло завершыцца на ейную карысьць. Вынік пасяджэньня абласной калегіі толькі спраўдзіў ейныя меркаваньні.

«Сёньняшняе рашэньне Віцебскай абласной калегіі якраз ідзе ў адной плыні з тым рашэньнем, што было прынята ў дачыненьні да майго сына ўчора: калі ніякіх парушэньняў закону не было — і ўсе доказы рассыпаліся. Карацей, гэта яшчэ адна ілюстрацыя таго, што ў нашай краіне ня дзейнічаюць законы. І калі адна з судзьдзяў так зьдзекліва заўважыла «я не разумею, дзе тут палітыка», то адразу стала зразумела: менавіта палітычныя прычыны не дазволілі судзьдзям прыняць правільнае рашэньне наконт майго звальненьня. Калі б не палітычная дзейнасьць майго сына і ня тое, што я яму дапамагаю, гэтай сытуацыі ўвогуле не было б! Улады хочуць, каб я стаяла перад імі на задніх лапках ды глядзела ім у рот. А я так ніколі не рабіла й рабіць ня буду!»

Кастусь Севярынец, давераная асоба спадарыні Тацяны, спрабаваў прыцягнуць увагу Калегіі да таго, што кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі скарыстала неўнармаванасьць асобных актаў працоўнага заканадаўства, каб звольніць настаўніцу‑апазыцыянэрку. Аднак судзьдзі ягоных доказаў не пачулі.

Кастусь Севярынец: «Ня зважылі ні на Працоўны кодэкс, ні на калектыўную дамову, ні на статус! Усё ў іх было вырашана загадзя. А таму мы будзем абскарджваць гэту пастанову ў абласной пракуратуры, у рэспубліканскай пракуратуры. Карацей, пройдзем усе інстанцыі і выйдзем, калі тут нічога ня вырашыцца, на міжнародны ўзровень. Каб усё ж дамагчыся праўды й справядлівасьці!»

Тацяна Севярынец была звольнена зь сярэдняй школы №40 нібыта за прагулы. Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзелу адукацыі Ўладзімер Шлома. Праз колькі дзён высьветлілася, што пазьней ён адмяніў уласнае рашэньне. Вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусьціла 6 працоўных дзён. 28‑га красавіка яе звольнілі. І цяпер спадарыня Севярынец беспрацоўная.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць