Грамадства22

Жыхары Гродна аб падаражанні электраэнергіі: Павышэнне ідзе, а заробак не расце

Беларусь мае доступ да танных расійскіх энерганосьбітаў, а электраэнергія з пачатку месяца падаражэла яшчэ на 17%. Як вы лічыце — чаму? Ад каго і ад чаго гэта залежыць? На пытанні адказвалі жыхары Гродна.

«Наш урад, ён падымае, апускае цэны — як ім падабаецца. Хто ў нас пытаецца? Ніхто».

«Не ад нас жа гэта залежыць! Тут як паглядзіш тэлевізар: і там пахваляюцца, і там пахваляюцца. Лепей і лепей, кажуць, жывем. Здавалася б, лягчэй павінна быць крышачку, а яно наадварот».

«Ад нас пакуль нічога не залежыць».

«Гэта пытайцеся ў нашай улады. Наша ўся прамысловасць ідзе ў развал. Прамысловасць утрымліваюць — трэба ж грошы недзе браць, толькі і ўсяго».

«У Польшчы ўвесь час даражэе электраэнергія, у Літве таксама. Тут залежнасць не толькі ад нас, унутры краіны, але і ад іншых. Мы не ўмеем эканоміць. У Польшчы я здзіўляюся, калі ў госці прыязджаю, — там увогуле паляк эканоміць на святле, на вадзе».

«А мяне не фатаграфуюць цяпер? Засмучае тое, што павышэнне ідзе, а заробак не расце — вось самае крыўднае. Хто вінаваты? Рыба гніе з галавы, правільна?»

«Я вам патлумачу, у чым рэч. Электраэнергія ў нас з чаго вырабляецца? Пачатковы прадукт? Нафта, газ. А ад электраэнергіі павышэнне ідзе і на прадукты, на жыллёва-камунальныя тарыфы».

«Пакуль мы Расіі патрэбны, яно і таннейшае. А як толькі мы не будзем шчытом, то будзем такімі ж „добрымі“, як Украіна ды іншыя. Нічога таннага няма, цяпер усё даражэе і даражэе. Ведаеце, цяжка адказаць на гэтае пытанне: хто павышае? Скажу адзінае: толькі не народ, мы не зацікаўленыя ў гэтым».

«Дык усё ж расце, куды тут дзенешся? Тут ужо краіна такая. Самае галоўнае — прэзідэнт чагось не дамаўляецца як трэба. Гэтыя пытанні — чаму тое падаражэла ці іншае, жыццё даражэе! Хто руліць усім — той і павышае. Альбо яго змушаюць павышаць, пад напорам. Бацяня, хто руліць?!"

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела1

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць14

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу6

Збіраюцца пастрожыць правілы для інтэрнэт-гандлю1

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі10

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела1

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць